У РУСП “Масаляны” адбыўся справаздачны сход

Лента новостей

IMG_5324 1Нядаўна ў РУСП “Масаляны” адбыўся справаздачны сход, дзе вялася канструктыўная гутарка аб выніках мінулага года ў аграрнай вытворчасці гэтага сельгаспрадпрыемства і задачах на будучае. У полі зроку аграрыяў летась было мэтанакіраванае павышэнне эфектыўнасці працы, нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Асаблівай увагі патрабавала таксама перспектыўная галіна — малочная жывёлагадоўля, дзе зроблена шмат для яе дынамічнага развіцця.
З-за працяглай спёкі мінулы год выдаўся неспрыяльным для земляробаў РУСП “Масаляны”, як і для многіх іншых нашых сельскагаспадарчых вытворцаў. На 6067 тон менш у параўнанні з пазамінулым годам у гэтай гаспадарцы атрымалі цукровых буракоў.
Ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг атрымана 4 мільярды 441 мільён рублёў прыбытку, што значна менш, чым у 2014 годзе. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 8,6 працэнта, у пазамінулым годзе яна была 19,6 працэнта. Выручкі атрымалі ў мінулым годзе 55 мільярдаў 877 мільёнаў рублёў.
Малочная жывёлагадоўля ў РУСП “Масаляны” вядзецца па інтэнсіўных сучасных тэхналогіях. У мадэрнізацыю вытворчасці ўкладзены вялікія сродкі. У мінулым годзе тут атрымалі 8458 тон малака. Жывёлаводы стараліся, яны папрацавалі з добрай аддачай. Дзякуючы строгаму захаванню сучасных тэхналогій і выдатнаму “чалавечаму фактару” летась тут атрымана на 177 тон малака больш, чым у пазамінулым годзе. Выручка ад продажу запатрабаванай сыравіны склала больш за 36 з паловай мільярдаў рублёў. Гадавы надой на карову без уліку пяршачак дасягнуў 8604 кілаграмы малака, што на 98 кілаграмаў больш, чым у 2014 годзе. На фоне гаспадарак рэспублікі гэта вельмі добры паказчык.
IMG_5313Пільная ўвага ў РУСП “Масаляны” надаецца якасці малочнай сыравіны. Гатункам “экстра” летась тут здалі больш за 36 працэнтаў малака, вышэйшым гатункам – больш за 62 працэнты. Планамерная работа ў гэтым напрамку працягваецца, хаця атрымліваць высакаякасную сыравіну вельмі няпроста.
У гэтым годзе перад аграрыямі РУСП “Масаляны” стаяць важныя задачы. Рост валавой прадукцыі тут павінен скласці 104 працэнты ў параўнанні з мінулагоднім. Збожжа неабходна будзе атрымаць 5651 тону, цукровых буракоў – 9139 тон, бульбы – 630 тон, малака – 8543 тоны, мяса – 610 тон. З кожнага гектара тут плануюць сабраць у заліковай вазе па 62,7 цэнтнера зерня, 315 цэнтнераў бульбы, 457 цэнтнераў цукровых буракоў. Ад каровы неабходна будзе надаіць 8762 кілаграмы малака. Гэта вельмі дастойны паказчык, і хочацца верыць, што чарговая вышыня будзе нашымі землякамі ўзята. Стаўка ў гэтай моцнай гаспадарцы зроблена на эфектыўную дружную работу ў камандзе.
Дырэктар РУСП “Масаляны” Алег Антушэвіч і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Вайцюк, а таксама спецыялісты сельгаспрадпрыемства ад душы павіншавалі працавітых жанчын, гаспадынь і мам са святам 8 сакавіка. Для працаўнікоў адбыўся святочны канцэрт.
На здымках: у час мерапрыемства
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *