У РУСП “Масаляны”цэняць уклад кожнага

Лента новостей

IMG_0016Парадаваў у гэтым годзе шчодры ўраджай у РУСП “Масаляны”. Валавы збор збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі дасягнуў 5593 тон. Ураджайнасць у гэтай гаспадарцы 65,3 цэнтнера з гектара, што на 11,7 цэнтнера больш мінулагодняй.
Вялікая ўвага надаецца развіццю жывёлагадоўлі. За 9 месяцаў гэтага года валавая вытворчасць малака ўзрасла больш чым на 3 працэнты ў параўнанні з леташнім такім жа часам. Можна ад душы парадавацца за калектыў, надой на карову тут 6461 кілаграм, што на 73 кілаграмы больш, чым за такі ж мінулагодні перыяд. Такую высокую планку ўдалося ўзяць нямногім гаспадаркам рэспублікі.
Валавая вытворчасць мяса павялічылася ў РУСП “Масаляны” на 3,5 працэнта, на дарошчванні буйной рагатай жывёлы паказчык дасягнуў 748 грамаў, на адкорме 928 грамаў.
Выручкі сёлета атрымалі 44 мільярды 360 мільёнаў рублёў. Важкі “плюс” у параўнанні з паказчыкам за 9 месяцаў мінулага года пацягнуў на 7 мільярдаў 26 мільёнаў рублёў. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 21 працэнт. Павялічылася сярэднямесячная зарплата працаўнікоў. Яна ўзрасла на 1 мільён 349 тысяч у параўнанні з дзевяццю месяцамі мінулага года і дасягнула 5 мільёнаў 739 тысяч рублёў.
Інвестыцыі – важная частка эканамічнай дзейнасці. На гэты “ўклад у будучае” тут выдаткавалі 4 мільярды 795 мільёнаў рублёў. У лізінг купілі трактар “Амкадор”, пагрузчык і экскаватар.
Эканамічная эфектыўнасць тут узрасла па прычыне павелічэння вытворчасці збожжа і жывёлагадоўчай прадукцыі. А гэта ў сваю чаргу стала магчымым, дзякуючы выдатнаму “чалавечаму фактару”, выкарыстанню сучасных тэхналогій і прадуманаму гаспадаранню.
Уклад кожнага чалавека ў агульную справу незаменны. Механізатары – “моцнае звяно” сельгаспрадпрыемства. Самыя цёплыя словы мне давялося пачуць у іх адрас. Напрыклад, Аляксандр Максімік працуе тут з 1993 года. Кожны год паказвае сябе з самага лепшага боку на ворыве, нарыхтоўцы кармоў, жніве, а таксама на рамонце тэхнікі. Усё, што даручаць, выконвае якасна.

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *