У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе выбралі прэзідэнта школы

Лента новостей Образование

Школа – гэта маленькая рэспубліка. А кожнай рэспубліцы патрэбен прэзідэнт!

Навучэнцы, настаўнікі Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы  ўдзельнічалі ў дзелавой гульне “Выбары”. У ходзе гульні мы выбіралі лідара – таго, хто аб’яднае ўсіх, павядзе за сабой. У гэтым годзе на пасаду прэзідэнта школы былі вылучаны тры кандыдатуры: Дар’я Казак, Ксенія Македон і Уладзіслаў Лысевіч. Усе яны выступілі са сваімі праграмамі.

Па выніках выбараў перамогу атрымала Дар’я Казак, набраўшы 51% галасоў.

На школьнай лінейцы адбылася ўрачыстая цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта. Дар’я паклялася шанаваць і паважаць калектыў, сваіх таварышаў, захоўваць гонар школы, быць сапраўдным лідарам.

Спадзяемся, што жыццё ў нашай школьнай рэспубліцы стане яшчэ больш цікавым і насычаным.

Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *