У Пагранічным аддзяленні сувязі дружны жаночы калектыў

Лента новостей

2“Работа – гэта сапраўдная “другая сям’я” – так мяркуюць у Пагранічным аддзяленні сувязі, і такі шчыры і трапны падыход спаўна апраўдвае сябе.

Тут невялікі і дружны жаночы калектыў, дзе пануе падтрымка. Начальнік аддзялення Святлана Хаміцкая спачатку працавала ў аддзяленні сувязі ў аграгарадку Кватары, а стаж яе работы ўжо 15 гадоў. Жыхары гэтых населеных пунктаў ведаюць яе як прыемную, абаяльную і добразычлівую жанчыну. Неаднаразова даводзілася мне бачыць, як размаўляе яна з наведвальнікамі аддзялення сувязі. Кожнага чалавека Святлана ўважліва выслухае, прапануе выпісаць газету, увогуле ва ўсім шчыра стараецца дапамагчы. Зразумела, што ад такіх добрых адносін і нязменнай ветлівасці ў чалавека заўсёды застаецца самае прыемнае ўражанне.
А паштальёны Святлана Самойлік, Наталля Каскевіч і Алена Васько – таксама, вобразна кажучы, вельмі папулярныя людзі ў гэтых мясцінах. І ў мароз, і ў дождж з цяжкімі сумкамі яны спяшаюцца насустрач людзям. Не толькі прынесці ім дадому свежую газету, але і перакінуцца добрым словам са сталымі людзьмі неабходна ім. Паштальёнаў сельскія бабулі чакаюць. У кожнай свой характар, адна жадае даведацца пра мясцовыя навіны, хаця, як жартуюць жанчыны, і сама ўжо ведае больш за іх. А другая просіць адправіць пісьмо або пасылку, трэцяя – купіць нешта з прадуктаў або з лекаў. І нікому ніколі не адмовілі паштальёны, для іх гэта, як яшчэ адзін маральны абавязак. Вясковыя людзі больш простыя, добразычлівыя. Дагадзіць чалавеку, зрабіць прыемнае, для іх — спрадвечная традыцыя.
Усе гэтыя жанчыны — добрыя мамы. У кожнай з іх хапае сямейнага цяпла для сваіх дзяцей, нягледзячы на тое, якога яны ўжо ўзросту.
А з нагоды свята 8 Сакавіка гэтыя абаяльныя жанчыны атрымаюць шмат віншаванняў. “Па доўгу службы” знаёмстваў у іх сярод мясцовых жыхароў вельмі многа. На карысць справе і абодвум бакам.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *