У Пагранічным адбылося святочнае прадстаўленне

Лента новостей

У Пагранічным філіяле школы мастацтваў прысвячэнне ў музыканты і мастакі адбылося яшчэ напярэдадні Новага года на святочным прадстаўленні з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і казачных персанажаў.
Якое ж свята без канцэртных нумароў! Сваёй творчасцю з гасцямі мерапрыемства падзяліліся дзіцячы хор «ФаСолька», ансамбль народных інструментаў «Музычны кактэйль», ансамбль гітарыстаў, народны інструментальны ансамбль «Вереск», трыа піяністаў, а таксама салісты Аляксандр Пракаповіч (гітара), Матвей Співак (баян), Уладзіслаў Шкулепа (баян). Вакальныя нумары выканалі Анастасія Розэль, Захар Тоўкач, Аліна Баярчук, Арсеній Гесь, Кацярына і Паліна Мармыш. Вучні мастацкага аддзялення прадэманстравалі свае работы і зрабілі гэта з дапамогай вершаваных радкоў. Дарэчы, дзейнічала і выстава дэкаратыўна-прыкладных твораў юных мастакоў. Навагоднія касцюмы, яркі і маляўнічы аквагрым ад настаўніцы мастацкага аддзялення Наталлі Жалязоўскай і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі падарылі дзецям святочны настрой і пазітыўныя эмоцыі.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *