У навагодняе падарожжа – з Малабераставіцкай бібліятэкай

Лента новостей Общество

Юныя чытачы філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”  пабывалі ў навагоднім падарожжы пад назвай  “Свет у чаканні цудаў”.

Госці бібліятэкі пазнаёміліся з гісторыяй самага чароўнага свята – Новага года, з разнастайнасцю навагодніх традыцый і звычаяў. А потым праявілі  сваю фантазію ў вырабе святочных ўпрыгожанняў на вокны.

Падчас навагодняга падарожжа адбылося знаёмства з кніжнай выставай “Зімы цудоўныя матывы”. Дзеці разам з бібліятэкарам успомнілі “зімовыя” творы. І нават пачыталі ўголас урыўкі з казак “Марозка”, “Снягурушка”, “Рукавічка”, а таксама   вершы “Каляднай зорачкі ўзор”, “Зімовы ясны дзень”, “Ляцяць сняжынкі” з кнігі Васіля Жуковіча “Свет дзівосны”.

У святочнай сяброўскай атмасферы прайшла гульнявая праграма “Зімовае дыханне”. Юныя вандроўнікі ўзгадалі прыказкі пра зіму,  адказалі на пытанні вясёлай навагодняй віктарыны, адгадалі загадкі і ў завяршэнні свайго падарожжа прыбралі навагоднюю ёлку.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія пачастункі.

Галіна Рэйшаль, загадчык філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *