У Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы працуе выстава вышыванак “Творы жаночых рук”

Лента новостей

IMG_7272 1Выстава вышыванак пад назвай “Творы жаночых рук” была арганізавана напярэдадні Дня жанчын у Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы.
На ёй прадстаўлены аўтарскія работы майстрыхі-сучасніцы з горада Гродна Галіны Хайноўскай, а таксама вышыванкі майстрых з раёна — Ніны Андрушэвіч, Ніны Хамко, Надзеі Кобрынец і некаторых іншых.
— Сёння мастацтва вышыўкі, — гаворыць супрацоўнік музея Яўген Волкаў, — карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў многіх майстрых. Некалі яно насіла выключна бытавы характар, а з цягам часу ператварылася ў адно з самых распаўсюджаных хобі. Вышыўка – гэта не толькі прыгажосць, створаная для душы, але і выдатная магчымасць зразумець звычаі таго ці іншага народа, пазнаёміцца з яго культурай і каштоўнасцямі.
Асаблівую ўвагу прыцягваюць пры наведванні выстаўкі работы Галіны Хайноўскай. Некаторыя з іх яна выконвала на працягу некалькіх месяцаў, а над стварэннем рэпрадукцыі карціны “Тайная вячэра” Леанарда да IMG_7257 1 IMG_7266 1Вінчы майстрыха працавала цэлы год. У вышыўцы яе выкарыстана 156 колераў і адценняў. На працягу паўгода стваралася рэпрадукцыя партрэта М.І. Лапухіной, прадстаўніцы графскага роду Талстых, аўтарам якой быў вядомы мастак В.Л. Баравікоўскі. У гэтым вышываным творы налічваецца 65 колераў і адценняў. Такая ж каляровая гама і ў абразе Казанскай Божай Маці.
Супрацоўнікі музея сардэчна запрашаюць наведаць цікавую выстаўку, якая працягнецца да канца сакавіка.
Сяргей Хілюта, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *