У Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы пазнаёміліся з творчасцю Раісы Баравікой

Лента новостей

Беларускай пісьменніцы, паэтэсе, перакладчыцы і драматургу Раісе Баравіковай у маі споўнілася 70 год. З гэтай нагоды ў Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы была арганізавана паэтычная гасцёўня “Адгукнуся голасам жалейкі”. Дзеці даведаліся аб творчым шляху пісьменніцы, пазнаёміліся з яе творамі, якія ёсць у бібліятэцы. Падчас сустрэчы быў зроблены акцэнт на тым, што самая істотная рыса паэтычнай творчасці аўтара — бязмежная адкрытасць яе душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы Раісы Баравіковай надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў.
Да юбілея паэтэсы ў Пархімаўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы было праведзена мерапрыемства “Казка за казкай (на здымку).

Дзень адкрытых дзвярэй
У Пагранічнай сельскай бібліятэцы прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй для будучых школьнікаў пад назвай “Першыя крокі ў бібліятэку”. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай і з правіламі карыстання кнігай. Юныя наведвальнікі з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне на веданне казачных персанажаў.

“Спадчына
славянскіх асветнікаў”
У Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбылося віртуальнае падарожжа “Спадчына славянскіх асветнікаў”, прысвечанае Дню славянскай пісьменнасці і культуры, якое адзначалася 24 мая. Юныя чытачы даведаліся аб паходжанні славянскай азбукі, аб ролі асветнікаў Кірылы і Мяфодзія, паразважалі аб значэнні пісьменнасці ў жыцці грамадства і асобнага чалавека.

Да 135-годдзя Купалы і Коласа
У Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні «Радкі з любві народных слоў», прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вершы паэтаў, прызначаныя дзецям, з задавальненнем праслухалі самыя маленькія чытачы бібліятэкі.
Падрыхтавала Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *