У Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе прайшло пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна

Лента новостей Образование

22 снежня  ў Макараўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшло пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме «Я родным краем ганаруся  і ведаю – я не адзін».

Эпіграфам да  адкрытага дыялога сталі  словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:   «Беларусь – наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным. Давайце пакажам, што  мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас многа, і  таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю  ролю, зробіць краіну яшчэ больш прыгожай”.

Удзельнікі мерапрыемства  праглядзелі прэзентацыю па тэме,  пазнаёміліся  з  інфармацыйнымі блокамі: ”Дасягненні сувярэннай Беларусі в розных сферах грамадскага жыцця”,  «Марафон добрых спраў  – наш уклад  у развіццё малой радзімы”,  падзяліліся сваімі меркаваннямі аб значэнні  для кожнага чалавека паняцця “малая радзіма”, адказалі на пытанні:  “Які ўклад  развіццё  Бераставіцкага раёна ўнеслі нашы землякі?”, “Чым вы змаглі дапамагчы сваёй малой радзіме”?

Вучні расказвалі аб працоўных дэсантах па ўпарадкаванню тэрыторыі школы і тэрыторыі вакол  помнікаў воінам Вялікай айчыннай вайны,  аб акцыях па збору металалома,  аб ачыстцы леса ад смецця,   аб дапамозе дзецям-інвалідам, пажылым людзям. А  ў канцы пасяджэння  падвялі вынік: дапамагчы сваёй малой радзіме —значыць дапамагчы ўсёй  краіне.

Ва ўрачыстай абстаноўцы вучням, якім споўнілася 14 гадоў,  былі ўручаны падарункавыя выданні «Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь».  Класныя кіраўнікі  павіншавалі юных грамадзян з такой значнай падзеяй у іх жыцці, пажадалі быць годнымі гэтага высокага звання, заўсёды памятаць і не забываць свой родны куточак, дзе яны нарадзіліся і жывуць.

Ларыса Аўдзей, класны кіраўнік 8 класа  Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *