Тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага, у нашай школе пачаўся мерапрыемствам па творчасці Івана Шамякіна “Чалавек вялікай душы і таленту”.
Вучні паглыбілі свае веды пра жыццё класіка беларускай літаратуры, праслухаўшы паведамленні вучаніц 7 класа Вікторыі Дабрэнкі і Надзеі Мотыль, а таксама паглядзелі відэаролік “Ад сельскага настаўніка да старшыні Вярхоўнага Савета БССР”.
На кніжнай выставе, падрыхтаванай да юбілейнай даты, былі сабраны выданні пісьменніка розных гадоў, асобныя творы аўтара.
Віктарына па творчасці Івана Шамякіна напрыканцы мерапрыемства паказала, на колькі ўдумліва слухалі вучні інфармацыю, якія веды атрымалі.
На завяршэнне мерапрыемства прагучаў верш Валянціна Лукшы “Не, класікі не паміраюць…”, які ўзняў лірычны настрой прысутным.
Валянціна Кулісевіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы