У Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе адсвяткавалі «Багач»

Лента новостей Образование

Рака пачынаецца з ручаiн. Дрэва мае каранi, а чалавечая годнасць i вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасцi сваёй Радзiме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання сваёй гiсторыi, з любовi да матчынай мовы. Але любiць i шанаваць родную мову мала. Трэба ведаць i вывучаць культуру Беларусi, яе святы, традыцыi, фальклор. Фальклор — аснова ўсёй беларускай культуры. Хочацца ўспомніць восеньскія звычаі і абрады. Самыя галоўныя – гэта Звіжанне, Багач, Змітраўскія Дзяды, а таксама Пакровы.

Свята “Багач”… Нам яно вельмі знаёма. Ужо стала традыцыяй кожную восень адзначаць яго ў нашай школе. У гэтым навучальным годзе “Багач” прайшоў у рамках тыдня маці, які праводзіўся з 9 па 14 кастрычніка. Галоўнае ў гэтым мерапрыемстве — сумесная работа педагогаў, бацькоў і дзяцей. Бацькі разам з дзецьмі рыхтавалі да свята касцюмы, вырабы з гародніны. Адна з матуль спякла прыгожы і вельмі смачны каравай. Класныя кіраўнікі падбіралі вершы і песні, з дзецьмі развучвалі танцы. Хлопчыкі прымалі ўдзел у конкурсе “Млын”, дзе патрэбна было паказаць хуткасць і з’яднанасць. А дзяўчынкі паказалі сябе ў ролі гаспадынь — іх задача была замясіць цеста.

I дарослыя, і дзеці працавалі дружна, з агеньчыкам. Сумесная работа дала добры плён: свята прайшло на высокім узроўні.

Такім чынам мы стараемся захоўваць традыцыі і абрады продкаў, імкнемся ўвекавечыць іх памяць.

Ларыса Жвалеўская, класны кіраўнік I класа Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *