У зладжанай камандзе працуюць жывёлаводы малочнатаварнай фермы “Кулі” КСУП “Малабераставіцкі элітгас”

Лента новостей Сельское хозяйство

img_7794 За 11 месяцаў гэтага года валавы надой малака тут дасягнуў 2843 тоны. Рост у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года склаў амаль 104 працэнты. На карову з пачатку года руплівыя жывёлаводы надаілі 7511 кілаграмаў малака. Важкі “плюс” пацягнуў на 298 кілаграмаў малочнай сыравіны. Дойных кароў тут 360, а цялят сёлета атрымалі на 15 больш, чым за такі ж леташні перыяд.
Брыгадзір Ганна Бельмач і калектыў задаволены, што жывёлагадоўчы аб’ект абнаўляецца, тут праводзіцца рамонт. Далёка не новая ферма атрымлівае “другое жыццё”, і сапраўды, пры такіх выдатных паказчыках наканаваны ёй “доўгі век”.
Здаровая карміцелька пачынаецца са здаровага цяляці. Усе працаўнікі тут стараюцца. Цялятніца Валянціна Буцько (на здымку), напрыклад, расказала пра сябе, што вырошчвае цялят ужо 17 гадоў. Работа яе вельмі важная. Адразу пасля нараджэння маленькага цялятка яму даецца першая порцыя малодзіва. Праз соску цялятніца поіць нованароджаных цялят, стараецца, каб раслі яны здаровымі і дужымі. Яны яе пазнаюць адразу, як ступіць на тэрыторыю. У суткі цялят прафілакторнага перыяду Валянціна корміць тры разы. У Валянціны з мужам-механізатарам дзве дачкі, абедзьве ўжо пайшлі на свой хлеб. Радуюць сяльчан два ўнукі.
А пра свой шматгадовы занятак на свежым паветры цялятніца адзначыла, што для здароўя ён вельмі карысны. Нездарма кажуць, што рух – гэта жыццё. І калі б нехта жартам прапанаваў ёй работу ў душным цэху, нізавошта не згадзілася б, кажа. Рух і свежае паветра не толькі здароўе ўмацоўваюць і даюць фізічную загартоўку, але яшчэ і дораць бадзёрасць.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *