У Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці аг. Пагранічны святкавалі Каляды

Культура Образование

Педагогі Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аг. Пагранічны ў сваёй дзейнасці  актыўна звяртаюцца да культурных здабыткаў беларускага  народа, старажытных абрадаў, традыцый з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення лепшых чалавечых якасцей. У гадавым коле народных абрадаў і святаў асобае месца займаюць Каляды. Яны традыцыйна праходзілі  з  7 па 19 студзеня. У Калядныя вечары адбываліся святочныя гулянні – па дварах хадзілі натоўпы калядоўшчыкаў, спявалі песні, у якіх славілі гаспадароў, жадалі  ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Святкаванне Каляд праводзілася  радасна і весела. Лічыцца, што калі весела правесці пачатак Новага года, то ўвесь год будзе шчаслівым.

Штогод у нашай установе дашкольнай адукацыі  адбываецца святкаванне традыцыйнага беларускага абрада — калядаванне. Такім чынам, далучэнне дашкольнікаў да спадчыны беларускага народа адбываецца не толькі на занятках, але і праз непасрэдны ўдзел у цікавай падзеі.  У музычнай зале была створана атмасфера беларускай хаткі, дзе сабраліся дзеці усіх узроставых груп. Да іх завіталі  калядоўшчыкі.  Добры эмацыянальны настрой падарылі калядоўшчыкі дзецям і супрацоўнікам дашкольнай установы. Яны выконвалі калядныя песні, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, танцавалі. Напрыканцы свята Зіма і яе  госці нагадалі ўсім дабрабыту і шчасця на ўвесь наступны год і   пачаставалі дзяцей  прысмакамі. Свята атрымалася цікавым, вясёлым і зычным. 

Дзеці атрымалі не толькі яркія ўражанні, але і змаглі далучыцца да вытокаў культуры свайго народа, яго традыцый.

Марыя Кавальчук, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аг. Пагранічны

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *