У гаспадарках раёна прайшлі справаздачныя сходы

Лента новостей

У канструктыўным рэчышчы прайшлі справаздачныя сходы ў гаспадарках раёна. А ў СВК “Пархімаўцы” адбыўся справаздачна-выбарчы сход. Старшыні Уладзіміру Анішчыку працаўнікі зноў аказалі давер і выбралі яго ўзначальваць гаспадарку на наступны тэрмін.
У СВК “Алекшыцы” на сходзе былі пастаўлены важныя задачы. Тэмп росту валавой прадукцыі на гэты год павінен скласці 12%. Каб дасягнуць мэты, апошнія разлікі паказалі, што збожжа трэба атрымаць 10 тысяч 618 тон. Больш увагі будуць надаваць традыцыйнай беларускай культуры – бульбе. Яе плануюць атрымаць, дзякуючы высакаякаснаму элітнаму насенню, 600 тон. З другіх запатрабаваных культур перавага будзе аддавацца цукровым буракам і рапсу. Важная складаючая дабрабыту вытворцаў–гэта прадукцыя жывёлагадоўлі. Вытворчасць малака дасягне больш за 6 тысяч тон. Мяса буйной рагатай жывёлы плануюць атрымаць каля 2 тысяч тон і свіней–336 тон. Свае меркаванні па аптымізацыі вытворчасці выказалі галоўны інжынер Мікалай Фядотаў, галоўны заатэхнік Уладзімір Карытца і іншыя. Работа калектыву ў мінулым годзе прызнана здавальняючай.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *