У гаспадарках Бераставіцкага раёна ўбіраюць азімыя, нарыхтоўваюць кармы

Актуально Лента новостей

Азімы ячмень убралі ў СВК Макараўцы”, “Алекшыцы”, “Пархімаўцы”, “Цецяроўка”. Найвышэйшая ўраджайнасць у СВК “Макараўцы” – 72,5 цэнтнера з гектара і ў СВК “Пархімаўцы” – 74,7. Па раёне гэтай культуры ўбрана 89%, сярэдняя ўраджайнасць – 44,6 цэнтнера з гектара.
Азімага рапсу найбольш убралі ў СВК імя Варанецкага – 64% ад запланаванага. Па раёне паказчык – 13%. Па ўраджайнасці наперадзе СВК імя Варанецкага – 31,9 цэнтнера з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне – 23,1 цэнтнера з гектара.
Траў другім укосам найбольш скасілі ў аграфірме “Стары Дворац” і СВК “Цецяроўка”. Аграфірма перавыканала ўласны план на 21%. У СВК “Цецяроўка” завяршылі гэтую работу. Набліжаюцца да завяршэння ў СВК “Пархімаўцы” – 86%. Па раёне лічба – 54%.
Сена найбольш нарыхтавалі ў СВК “Алекшыцы” – 97%, сенажу ў аграфірме “Стары Дворац” – 59%. Па раёне паказчыкі–адпаведна 60 і 40% ад запланаванага.
Надвор’е ў гэтым годзе не вельмі спрыяе тэмпу работ.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *