У Вялікай Бераставіцы адкрыўся новы магазін «Родны кут»

Актуально Лента новостей

IMG_0001 IMG_0013 IMG_0017 IMG_0026 IMG_0028 IMG_0036 IMG_0045 IMG_0058 IMG_0073 IMG_0078 IMG_0091 IMG_0095 1 IMG_0106 IMG_0117 IMG_0122 IMG_0141 1 IMG_0150 IMG_0172 1 IMG_0173 IMG_0178 IMG_0193 1Яшчэ на адну гандлёвую кропку ў Вялікай Бераставіцы стала больш. У сераду, 26 жніўня, на паўночнай ускраіне гарадскога пасёлка гасцінна расчыніў свае дзверы магазін “Родны кут”. Гэтай падзеі даўно ўжо чакалі многія жыхары раённага цэнтра, якія жывуць побач у новым вялікім мікрараёне.

Адкрыццё магазіна вылілася ў сапраўднае свята. На пляцоўцы перад уваходам у чаканні ўра­чыстага моманту тут сабралася некалькі соцень людзей. Гучала інструментальная музыка ў выкананні музыкантаў узорнага эстрадна-інструментальнага ансамбля “Tutti”.
Спецыяльную праграму для такой важнай падзеі падрыхтавалі артысты ўстаноў культуры раёна. На імправізаванай сцэне выступілі “Бераставіцкія музыкі”, Андрэй Аруткін, Кацярына Ганчарова, Яўгеній Савель.
На адкрыццё сучаснай гандлёвай кропкі завіталі госці: Генадзій Несцер, старшыня праўлення Гро­дзенскага аблспажыўтаварыства, Антон Кулісевіч, старшыня Бераставіцкага райвыканкама, Міхаіл Пісарык, старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў, Ала Заміроўская, намеснік старшыні райвыканкама.
З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня праўлення Гродзенскага аблспажыўтаварыства Генадзій Несцер і старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч.
Сімвалічны ключ ад гандлёвага комплексу з рук генеральнага дырэктара СПМК-173 Аляксандра Гаспяровіча атрымала дырэктар Бераставіцкага філіяла аблспажыўтаварыства Валянціна Парманчук.
І вось настаў самы ўрачысты момант: Генадзій Несцер і Антон Кулісевіч пад апладысменты прысутных перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку.
Першым 30 пакупнікам былі ўручаны дысконтныя карты, а тым, хто набыў тавараў больш, чым на 300 тысяч рублёў, дасталіся ў падарунак фірменныя шакаладкі “Родны кут”.
Памятныя сувеніры ўсім, хто нарадзіўся ў жніўні, дасталіся ад прадстаўнікоў “Белаграпрамбанка”. На ўваходзе гасцей вітаў банкаўскі персанаж Агрык. А тым, на каго аформлены банкаўскі ўклад “Расці вялікі”, уручалі падарункі.
З вялікай адказнасцю да гэтай падзеі рыхтаваліся гандлёвыя работнікі. Як адзначыла загадчыца магазіна Людміла Марцішэвіч, усяго на момант адкрыцця магазіна для рэалізацыі было завезена 6850 найменняў тавараў. А ў будучым тут плануюць кожны тыдзень праводзіць дэгустацыі ад розных пастаўшчыкоў.
Даспадобы прыйшоўся новы магазін і многім пакупнікам. Вось якое меркаванне выказала жыхарка райцэнтра Святлана Сухоцкая:
“Спадабалася атмасфера свята, уразілі гандлёвая плошча магазіна і разнастайны выбар тавараў, асабліва малочных вырабаў”.
— А мне, гаворыць Алена Горбач, — вельмі спадабаўся шырокі асартымент плодагародніннай прадукцыі, яе выкладка.
Сяргей Хілюта,
фота аўтара



1 комментарий по теме “У Вялікай Бераставіцы адкрыўся новы магазін «Родны кут»

  1. Радует, что новый магазин открылся.Сейчас в «Дежурном» в часы пик будет гораздо свободней.
    Но хочу сказать, что перекресток у этого магазина и так был довольно таки аварийным,в смысле безопасности движения. А теперь стоянка для авто клиентов у магазина нового малая. Выезжать с её только на задней скорости на проезжую часть. Создаваться будут аварийные ситуации. Хоть там свободной земли у магазина много-можно было бы нормальную стоянку сделать.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *