Мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю з дня трагічнай гібелі жыхароў Хатыні, праходзяць на гэтым тыдні ва ўстановах культуры і адукацыі, у бібліятэках Бераставіччыны. Важна нагадаць маладому пакаленню пра гэты невыносна балючы і страшны эпізод Вялікай Айчыннай вайны, выказаць даніну памяці жыхарам спаленай беларускай вёскі.
Сумесная акцыя філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац і філіяла «Старадварэцкая сельская бібліятэка» пад назвай «Памятаем, людзі!» адбылася ў чацвер, 22 сакавіка. Работнікі гэтых устаноў расказалі школьнікам пра трагедыю ў Хатыні і прэзентавалі кніжную выставу «Хатынь – наша памяць і боль». Дзеці ўголас прачыталі вершы Максіма Танка «Хатынь», Валянціна Лукшы «Хатынскі рэквіем», Васіля Жуковіча «Бусел над хатай» і ўрывак з апавядання Антона Бялевіча «Сповядзь сэрца». Было падкрэслена, што ў амаль усе беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх мастацкіх творах закраналі гэту тэму, паколькі хатынская трагедыя – вельмі балючая старонка гісторыі нашай радзімы.
***
У Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці “Трагедыя Хатыні”. Для вучняў мясцовай школы бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Хатынь – 75 год страшнаму ўроку гісторыі”, паказала дзецям прэзентацыю “Мемарыяльны комплекс Хатынь” і ўрывак з фільма “Ідзі і глядзі”, знятым у жанры ваеннай драмы па сцэнарыю беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча.
Бібліятэкар Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі правяла для школьнікаў 7-8 класаў урок памяці «Дарога смутку». Адбылося віртуальнае знаёмства з мемарыяльным комплексам «Хатынь» і прагляд фільма “Ідзі і глядзі”.
У Алекшыцкай сельскай бібліятэцы прайшла гісторыка-патрыятычная гадзіна «Жалобны звон Хатыні». Была арганізавана тэматычная выстава кніг беларускіх аўтараў, якія звярталіся ў сваёй творчасці да хатынскай трагедыі, а таксама паказаны дакументальны фільм «Святыні беларускай зямлі. Хатынь».
Юныя чытачы Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі сабраліся на ўрок гісторыі “Званы Хатыні”, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Трагічны лёс Хатыні”, а таксама прачыталі вершы Валянціны Мегельбей, Сяргея Законнікава і Андрэя Дзяменцьева, прысвечаныя спаленай разам з жыхарамі беларускай вёсцы.
***
Мерапрыемствы, прысвечаныя смутнай гадавіне, адбыліся таксама ў філіялах па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадкоў Макараўцы, Малая Бераставіца, Алекшыцы.
Святлана Ганчарова
С 1941 по 1944 год на территории современной Гродненской области было сожжено более 310 деревень. Эта информация содержится в электронной базе данных «Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны». В список включены деревни, которые были уничтожены полностью или частично с населением и без него. Самое крупное село Гродненской области, которое было сожжено вместе с жителями, — это Княжеводцы Мостовского района: во время карательной операции в огненном пекле погибли около 900 человек.
Чаще всего села сжигались летом 1943 года во время антипартизанских акций. Как правило, немецкие каратели делали зачистки мест, в которых могли прятаться партизаны. Также причиной могли быть акции возмездия.
Самые крупные сожженные деревни Гродненской области
Деревня/село, район
Дата
Количество погибших
Княжеводцы, Мостовский
Июль 1943
900
Партизанская (Пузевичи), Гродненский
Июль 1943
496
Зиняки, Щучинский
Январь 1944
419
Дворец, Дятловский
Июль 1942
400
Старая Голынка, Зельвенский
Декабрь 1942
386
Шауличи, Волковысский
Июль 1943
366
Великая Воля, Дятловский
Декабрь 1942
364
Окуниново, Слонимский
Июль 1944
305