У Бераставіцы ўшанавалі ветэранаў сферы культуры

Культура Лента новостей

IMG_0294Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, прайшло 10 кастрычніка ў раённым Доме культуры, на якое былі запрошаны і ветэраны-культработнікі. У іх адрас прагучалі словы ўдзячнасці за шматгадовую плённую працу на культурнай ніве.
Прыемным сюрпрызам для ветэранаў стаў святочны агеньчык, арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкамам прафсаюза работнікаў культуры і саветам ветэранаў. Ветэраны ўспаміналі пра былое, дзяліліся думкамі аб сённяшнім стане культасветработы, выказалі словы шчырай удзячнасці за арганізацыю свята, якое дапамагло ім сустрэцца з былымі калегамі па працы. Была выказана прапанова, каб і ў будучым такое мерапрыемства стала традыцыйным.
Сяргей Хілюта,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *