У Бераставіцы прайшоў конкурс дэкламатараў твораў Янкi Купалы i Якуба Коласа

Лента новостей

Аляксей Масько, Дар’я Атарык, Ганна Васько, Павел Буры, Арцём Грамыка

Адным з мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нашым раёне з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння народных пiсьменнiкаў Янкi Купалы i Якуба Коласа, стаў конкурс дэкламатараў іх твораў “Нам засталася спадчына”. Ён праводзіўся аддзелам адукацыі райвыканкама і раённым вучэбна-метадычным кабінетам з мэтай папулярызацыі творчасці класікаў беларускай літаратуры і развіцця творчых здольнасцяў вучняў.

23 кастрычніка ў актавай зале Вялікабераставіцкай СШ сабраліся юныя дэкламатары твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія спаборнічалі ў двух узроставых групах: вучні 5-6-х і 7 – 8-х класаў. Кожны з удзельнікаў конкурсу прачытаў па два вершы: адзін верш Янкі Купалы і адзін – Якуба Коласа.
Конкурс стаў сапраўдным святам паэзіі, на ім прагучала шмат твораў Купалы і Коласа, добра знаёмых і не зусім вядомых. Пранікнёныя радкі беларускіх паэтаў краналі за душу і стваралі цудоўны эмацыянальны настрой.
Усе ўдзельнікі конкурсу стараліся паказаць не толькі веданне твораў класікаў нашай літаратуры, але і інтэрпрэтаваць аўтар-скае перажыванне і аўтарскую пазіцыю.
У малодшай узроставай групе выступала 14 удзельнікаў. Першае месца журы прысудзіла Паўлу Бураму, вучню 6 класа Канюхоўскага ясляў-сада – СШ, другое месца заняў шасцікласнік Арцём Грамыка з Вялікабераставіцкай СШ, трэцяе – таксама вучаніца Вялікабераставіцкай СШ Дар’я Атарык (5 клас).

Дар’я Глябовіч

З 12 удзельнікаў, якія выступалі ў старэйшай узроставай групе, лепшымі сталі Дар’я Глябовіч (8 клас Вялікаэйсмантаўскай СШ) – першае месца, Аляксей Масько (8 клас Масалянскага ясляў-сада – БШ) – другое месца і Ганна Васько (8 клас гімназіі аг.Пагранічны) – трэцяе месца.
Пераможцы раённага конкурсу дэкламатараў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа ўзнагаро-джаны граматамі і невялікімі падарункамі ад аддзела адукацыі райвыканкама, а Павел Буры і Дар’я Глябовіч прадставяць наш раён на абласным конкурсе, які пройдзе ў Гродне на пачатку лістапада.

Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *