У Бераставіцы прайшло мерапрыемства да 25-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана

Лента новостей

IMG_2461IMG_2462 IMG_2470 IMG_2477 IMG_2478 IMG_2490 IMG_2501 IMG_2512 IMG_2516 IMG_2523 IMG_2524 IMG_2531 IMG_2538 IMG_2541 IMG_2545 IMG_2548 IMG_2553Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана, прайшло 14 лютага ў раённым Доме культуры.
Сёння ў Бераставіцкім раё­не пражывае 35 воінаў-інтэрна­цыяналістаў, якім давялося служыць у Афганістане. І хоць цяпер стаўленне да афганскай вайны неадназначнае, і многа ідзе спрэчак пра яе мэтазгоднасць, але тыя, хто верны салдацкай прысязе пайшоў выконваць інтэрнацыянальны доўг у гэтую далёкую краіну, не павінны быць забыты.
Звяртаючыся да прысутных у зале, раённы ваенны камісар Сяргей Гішман у сваім выступленні спыніўся на асноўных гістарычных момантах вайны ў Афганістане, які стаў арэнай сутыкнення палітычных інтарэсаў розных дзяржаваў, расказаў пра канкрэтную ролю ў вайне савецкіх салдат і афіцэраў, падзякаваў за мужнасць, гераізм і салдацкае братэрства былым воінам-інтэрнацыяналістам, якія і сёння падтрымліваюць сваіх баявых таварышаў, удзяляюць увагу патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. За актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі з 25-годдзем вываду савецкіх войскаў з Афганістана падпалкоўнік Гішман уручыў граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў воінам-інтэрнацыяналістам Віктару Малахаву і Віктару Кавалені, Падзячныя пісьмы атрымалі Мікалай Данік і Віктар Трушко.
Старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Васіленка з боллю і горыччу ўспомніў тых, хто прайшоў пекла афганскай вайны, выконваючы свой грамадзянскі абавязак. Ён выказаў думку, што афганская вайна, якая забрала жыцці тысяч 18-20 гадовых юнакоў, была неапраўданай і бессэнсоўнай, але памятаць аб ёй неабходна, каб не дапусціць у далейшым паўтарэння такіх страшных падзей.
Не заставіла нікога ў зале абыякавым і выступленне маці салдата-“афганца” Зінаіды Зямцовай, якая расказала пра сваю цяжкую дарогу ў далёкі Туркменістан, якую яна пераадолела, каб трапіць на салдацкую прысягу да свайго сына Юрыя, пра мацярынскі боль і страх за сына, які потым быў накіраваны на службу ў Афганістан.
IMG_2560Словы падзякі за мужнасць і вытрымку ў часы цяжкіх ваенных выпрабаванняў, якія яны годна вытрымалі, гучалі ў адрас воінаў-інтэрнацыяналістаў на працягу ўсяго мерапрыемства. Свой падарунак для воінаў-“афганцаў” зрабілі і работнікі культуры: іх канцэртныя нумары былі шчырыя і пранікнёныя, напоўненыя ўдзячнасці. Кожны выступаючы як бы падкрэсліваў, што якім бы ні было наша стаўленне да афганскай вайны, але подзвіг людзей, якія пераняслі яе цяжар і боль на сваіх плячах, мы павінны памятаць і паважаць.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *