У Бераставіцкім раёне ўзнагародзілі лідараў уборкі

Лента новостей

IMG_4658 IMG_4613 IMG_4619 IMG_4623 IMG_4636 IMG_4648На Бераставіччыне  падвялі першыя вынікі раённага спаборніцтва на жніве.

29 ліпеня першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання  Дзмітрый Кадргулаў разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімірам  Апонам узнагародзілі лепшыя экіпажы камбайнераў, якія ў сваіх групах камбайнаў намалацілі найбольшую колькасць зерня ад пачатку ўборкі па стану на 28 ліпеня,  і вадзіцеляў, якія за гэты перыяд перавезлі найбольшую колькасць зерня.

У групе камбайнаў з прапускной здольнасцю да 10 кг зерня  у секунду лепшым стаў экіпаж з СВК «Макараўцы» ў складзе старшага камбайнера Віктара Ляховіча і камбайнера Вяслава Ядкоўскага, які на камбайне «Мега-208» намалаціў 387 тон зерня.

У групе камбайнаў з прапускной здольнасцю  ад 10 да 12 кг/с лідзіруе экіпаж з СВК імя Варанецкага ў складзе старшага камбайнера Яна Стацкевіча і камбайнера Антона Багдановіча. На камбайне «CF-80» яны намалацілі 543 тоны зерня.

У групе камбайнаў з прапускной здольнасцю звыш 12 кг/с лепшы намалот таксама ў экіпажа з СВК імя Варанецкага. Старшы камбайнер Іван Радзюкевіч і камбайнер Аляксандр Пясецкі на камбайне «Лексіён — 580» намалацілі 642 тоны зерня.

Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, лепшы вынік паказаў Анатолій Усс з СВК «Макараўцы», які перавёз ад пачатку ўборкі ўжо 1022 тоны зерня.

Лідары раённага спаборніцтва атрымалі Падзячныя пісьмы ўпраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, каштоўныя падарункі і сцяжкі пераможцаў.

Узнагароджаны таксама былі і лепшыя з удзельнікаў маладзёжнага спаборніцтва на жніве.

Сярод маладзёжных уборачных экіпажаў лепшы вынік паказаў экіпаж з СВК «Алекшыцы» ў  складзе старшага камбайнера Віктара Сазона і камбайнера Аляксея Лойкі, якія на камбайне  «Джон-Дзір 9640» намалацілі  293 тоны зерня. А лепшым сярод маладых вадзіцеляў стаў Аляксандр Зайцаў з СВК імя Варанецкага, які перавёз 580 тон зерня. Маладыя ўдзельнікі жніва атрымалі граматы ўпраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання  і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, памятныя падарункі і сцяжкі.

Нягледзячы на не зусім спрыяльныя ўмовы надвор’я, уборка  збожжавых культур  на Бераставіччыне працягваецца,  працягваецца і раённае спаборніцтва на жніве.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *