У Бераставіцкім раёне ідзе прызыўная кампанія

Лента новостей

Прызыўная камісія раёна праводзіць мерапрыемствы чарговага прызыву ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Як паведаміў раённы ваенны камісар, падпалкоўнік С.У.Гішман, камісарыяту даведзена заданне правесці адбор, вывучэнне і накіраваць 17 прызыўнікоў для праходжання тэрміновай ваеннай службы і 3 – на службу ў рэзерве.
Цяпер прызыўная камісія праводзіць медыцынскі агляд і вывучэнне прызыўнікоў, а іх прыцягнута да мерапрыемстваў гэтага прызыву 139 чалавек. Многія з прызыўнікоў маюць права на адтэрміноўку і не будуць прызваны гэтай восенню.
Дарэчы, стан здароўя ў прызыўнікоў гэтага прызыву лепшы, чым у папярэдні прызыў.
На дадзены момант ужо адабрана для прызыву на тэрміновую ваенную службу 27 чалавек і 4 – на службу ў рэзерве (150% ад плана).
Адпраўка прызыўнікоў у войскі ў нашым раёне будзе ажыццяўляцца з 15 па 19 лістапада.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *