У Бераставіцкім раёне пачаўся сезон нарыхтовак

Лента новостей

3Як толькі з’яўляецца першы ўраджай у цяп­ліцах гродзенскай агарод­ніннай фабрыкі і на ўлас­ных прысядзібных учас­тках гаспадароў у нарых­тоўшчыкаў пачынаецца гарачая і адказная пара. Іх задача – каб свежая вітамінная прадукцыя адразу ж трапляла на нашы з вамі абедзенныя сталы. І гэта дзякуючы іх старанню ў гандлёвых кропках раённага цэнтра, у аграгарадках і ў самых аддаленых малых вёсачках з ранняй вясны можна купіць памідоры, агуркі, капусту, а таксама заказаць вітамінны салат у рэстаране, сталовай, кафэ.

– Да прыкладу, свежых агуркоў мы нарыхтавалі ў гэтым го­дзе ўжо 21,6 тоны, – расказвае начальнік планавага аддзела філіяла аблспажыўтаварыства Зоя Іванаўна Лапацік. – У тым ліку ад насельніцтва 16 тон. Закуплялі іх у асноўным у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, нарыхтоўваюцца цяпер агуркі і з прысядзібных участкаў жыхароў нашага раёна. Капуста ранняя таксама паступае не толькі са Століншчыны, яе здаюць і нашы землякі. Мы закупілі яе ўжо 29 тон. Памідораў у магазіны і кропкі грамадскага харчавання пастаўлена 7,6 тоны, у тым ліку ад насельніцтва – 4. Паступае ўжо і маладая бульба, яе нарыхтавалі каля дзвюх тон.
– А ягады з агародаў гаспадары прадаюць?
– Якраз па нарыхтоўцы ягад, а канкрэтна суніцы садовай, мы ўжо выканалі план на 101 працэнт, закупілі яе ў Лунінецкім раёне больш дзесяці тон. З іх 2,1 тоны суніц паступіла для рэалізацыі ў гандлёвыя кропкі, астатняя адпраўлена на прамысловую перапрацоўку.
– Ці вядзецца нарыхтоўка лясной прадукцыі? Тых жа лісічак, чарніц?
– Вядзецца. Лісічак у Свіслацкім раёне ўжо нарыхтавана дзвесце кілаграмаў. І чарніцы таксама закупляюцца ў насельніцтва, нарыхтоўчыя пункты адкрыты на Брэстчыне. Аднак выканаць даведзенае заданне – гэта 40 тон чарніц – сёлета будзе зусім няпроста, бо ягад нямнога. Заўважу, летась мы нарыхтаваны 55 тон чарніц, у замарожаным выглядзе яны пастаўляліся і ў Польшчу, і ў Літву.
– Што яшчэ нарыхтоўваецца ў цяперашні час?
– Чорная і чырвоная парэчка, вішня. Нарых­тоўваем у Столінскім раёне сталовыя буракі і моркву.
На здымку: загадчыца склада райспажыў­таварыства Любоў Яўгенаўна Баран задаволена: прадукцыя ад нарыхтоўшчыкаў паступае якасная.
Марыя Драпеза, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *