У Бераставіцкім раёне пачалося жніво

Актуально Лента новостей

На гэтым тыдні, нягледзячы на частыя дажджы, у раёне паспрабавалі ўбіраць азімыя збожжавыя культуры. Да гэтай работы прыступілі толькі некаторыя гаспадаркі. У СВК “Пархімаўцы”, напрыклад, убіралі азімы ячмень. Работу выконвалі адказныя камбайнеры Сяргей Крысеня і Анатолій Ульянаў (на здымку), якіх запрасілі на гарачы час у гаспадарку з ДП “Бераставіцкая сельгастэх-ніка”. Настрой у іх бадзёры, а ўбіралі ячмень камбайнам “Палессе КЗС -1218”. Тэхніка надзейная, падрыхтавана да жніва своечасова.
А азімы рапс пачалі ўбіраць у СВК “Цецяроўка”, “Алекшыцы” і “Макараўцы”.
Тэкст і фота Ніны Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *