У Бераставіцкім раёне пачалася маладзёжная працоўная акцыя

Лента новостей Общество

Першы этап рэспубліканскай маладзёжнай працоўнай акцыі “Маладосць. Традыцыі. Будучыня” праходзіць з 2 красавіка па 29 чэрвеня ў пярвічных арганізацыях Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Стаўшая ўжо традыцыйнай працоўная акцыя мае на мэце выхаванне ў моладзі нацыянальнай і грама-дзянскай свядомасці, павагі да гераічнага мінулага, культуры і традыцый народа. Штогод тысячы актывістаў маладзёжнай арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у працоўных дэсантах, суботніках, а заробленыя падчас іх сродкі накіроўваюць на рэканструкцыю і добраўпарадкаванне памятных месцаў, вайсковых пахаванняў і мемарыяльных комплексаў. У час мінулагодніх акцый “Маладосць. Традыцыя. Будучыня” члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі зараблялі і накіроўвалі грашовыя сродкі на добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў “Курган Славы”, “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць –герой”, “Буйнічскае поле”, “Камсамольскае возера” і інш.
У 2011 годзе актывісты БРСМ праводзілі збор сродкаў на будаўніцтва новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Чэк на суму 50 мільёнаў рублёў быў урачыста перададзены дырэктару музея на 41 з’езде БРСМ, які прайшоў у снежні мінулага года. У гэтай суме ёсць уклад і пярвічных арганізацый БРСМ нашага раёна. За час мінулагодняй працоўнай акцыі бераставіцкая моладзь пералічыла на рахунак музея больш за 560 тысяч рублёў, паведаміла галоўны бухгалтар раённага камітэта БРСМ Вольга Марцён.
Цэнтральны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прыняў рашэнне падтрымаць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і сёлета. Заробленыя падчас маладзёжнай працоўнай акцыі грашовыя сродкі будуць накіраваны на стварэнне экспазіцыі ў новым будынку музея.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *