У Бераставіцкім раёне падвялі вынікі конкурсу «АрхНавацыя»

Лента новостей

Рэспубліканскі конкурс дзіцячай творчасці “АрхНавацыя” праходзіў у рамках “Беларускага архітэктурнага тыдня”, прымеркаванага да Сусветнага дня архітэктуры. Арганізатарамі конкурсу на рэспубліканскім узроўні выступілі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, раённы этап конкурсу арганізаваў Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіўся ў мэтах стымулявання цікавасці да архітэктуры роднага краю і ўдасканалення грамадзянска-патрыятычнага і ідэйна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Удзел у ім маглі прымаць дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў, якія прадстаўлялі на конкурс жывапісныя і графічныя работы, фотаздымкі і архітэктурныя макеты на тэмы “Архітэктурная гармонія Беларусі: ад вытокаў да сучаснасці”, “Вуліца майго дзяцінства”, “Архітэктурныя фантазіі”.
Як расказала метадыст Бераставіцкага ЦТДіМ Таццяна Таберка, удзел у раённым этапе конкурсу прынялі прадстаўнікі сямі ўстаноў адукацыі раёна.
У намінацыі “Мастацкі фотаздымак” ва ўзроставай групе 11-13 гадоў першае месца заняў Алег Карпенка (Вялікабераставіцкая СШ), другое – Вадзім Карпуць (ЦТДіМ), трэцяе – Юрый Грышкевіч (Кватарскі яслі-сад-БШ). Ва ўзроставай групе ад 14 да 16 гадоў лепшымі журы прызнала работы Веранікі Карпенка (ЦТДіМ), другое месца прысуджана Антону Фрыдэлю (Вялікабераставіцкая СШ), трэцяе – Уладзіславу Раманчуку (Вялікабераставіцкая СШ).
Сярод жывапісных работ ва ўзроставай групе 7-10 гадоў першае месца заняла работа Агаф’і Тапарыўскай (Вялікабераставіцкая СШ), другое – работа Дар’і Карвацкай (Старадварэцкі яслі-сад-БШ), трэцяе месца ў Марыі Кавалёвай з Кватарскага ясляў-сада-БШ. Ва ўзроставай групе 11-16 гадоў журы адзначыла работы Таццяны Шмыга (Малабераставіцкая СШ) і Максіма Стасюкевіча (Старадварэцкі яслі-сад-БШ).
Сярод нешматлікіх работ у іншых намінацыях адзначана графічная работа Паліны Адамчук (Вялікабераставіцкая СШ) і архітэктурны макет, выкананы Арсеніем Сідаркевічам (Вялікабераставіцкая СШ).
Работы пераможцаў раённага этапу накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе «АрхНавацыя».
Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *