У Бераставіцкім раёне нарошчваецца выпуск малака

Лента новостей

148154213У нашым раёне надаецца вялікая ўвага нарошчванню вытворчасці малака. Своечасовая мадэрнізацыя жывёлагадоўлі на Бераставіччыне дала свае добрыя вынікі.
Пастаянна ў полі зроку жывёлаводаў “вал” і якасць малака. Валавы надой па раёне за 9 месяцаў гэтага года дасягнуў 514038 цэнтнераў. Рост склаў 104 працэнты ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. У СВП “АграМір” рост склаў 110 працэнтаў, а “вал” пацягнуў на 36713 цэнтнераў. Нарошчваюць вытворчасць сыравіны ў СВК “Цецяроўка” – у іх рост 109 працэнтаў (надаілі 64536 цэнтнераў). У СВК “Малабераставіцкі элітгас” і СВК “Пархімаўцы” адзначаецца рост 105 працэнтаў, малака надаілі адпаведна 69727 і 41526 цэнтнераў. У СВК “Макараўцы” рост склаў 104 працэнты, а надой – 69327 цэнтнераў. Павышаюць сваю планку ў СВК “Алекшыцы” – рост дасягнуў 103 працэнты, надой – 64152 цэнтнеры. У СВК імя Варанецкага і РУСП “Масаляны” – 102 працэнты росту і валавы надой адпаведна – 63709 і 63584 цэнтнеры. Ва ўсіх гаспадарках стараюцца. Там, дзе высокія надоі, павялічыць іх ужо не так проста. Але рэзервы для развіцця галіны яшчэ ёсць, лічаць жывёлаводы.
Не застаецца без увагі, безумоўна, і якасць малака. Арыентавацца ў сучасных эканамічных умовах трэба на высакаякасную сыравіну. Выйграе ад гэтага ў першую чаргу сам вытворца. За малако “экстра” добра плацяць.
Гатункам “экстра” на Бераставіччыне за 9 месяцаў гэтага года зда­дзена больш за 14 працэнтаў малака, найбольш у СВП “АграМір” – 95 працэнтаў. У аграфірме “Стары Дворац” “экстрай” здалі 46 працэнтаў, у РУСП “Масаляны” – 34 працэнты сыравіны, у СВК імя Варанецкага – адзін працэнт.
А на карову самы высокі надой на Бераставіччыне адзначаецца ў РУСП “Масаляны” – 6468 кілаграмаў (плюс 80 кілаграмаў). У СВК “Алекшыцы” надаілі 6385 кілаграмаў (плюс 65), у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 5572 (плюс 62 кілаграмы), у СВП “АграМір” – 4714 кілаграмаў (плюс 45), у СВК “Пархімаўцы” – 4509 кілаграмаў (плюс 92), у СВК “Цецяроўка” – 4357 (плюс 146). Па раёне сярэдні надой на карову склаў 5199 кілаграмаў (плюс 8 кілаграмаў).
Безумоўна, у параўнанні з іншымі гаспадаркамі рэспублікі гэта дастойныя паказчыкі. У многіх сельгаскааператывах, нягледзячы на праведзеную мадэрнізацыю вытворчасці, увядзенне ў эксплуатацыю сучасных малочнатаварных комплексаў, дояць і ўдвая менш, чым на Бераставіччыне. У нас новыя тэхналогіі і старанне людзей дазволілі дабіцца такіх добрых вынікаў. Няхай і далей папаўняюцца малочныя рэкі, багацеюць гаспадаркі і нашы руплівыя землякі!
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *