У Бераставіцкім Доме рамёстваў дзеці авалодваюць сакрэтамі старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Лента новостей


Вывучэнне, зберажэнне і развіццё народнага мастацтва сёння з’яўляюцца важнай духоўнай задачай на­цыянальна-культурнага адра­джэння. І працэс далучэння да культуры свайго народа павінен пачынацца як мага раней, у раннім дзяцінстве, праз калыханкі, казкі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Толькі ў гэтым выпадку народнае мастацтва пакіне ў дзіцяці глыбокі след, выклікае цікавасць да ўсяго прыгожага, што ёсць у беларускай культурнай спадчыне.

Гэта добра разумеюць у Бера­ставіцкім Доме рамёстваў і прапануюць мясцовым школьнікам наведаць гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, авалодаць сакрэтамі старажытных народных рамёстваў. Дырэктар Дома рамёстваў, майстар саломапляцення Тамара Касьян перадае дзецям свой вопыт і веды на занятках гурткоў “Залатая саломка” і “Саламяныя цуды”. З дапамогай метадыста-майстра Алены Мацейка кусок гліны ў руках дзяцей ператавараецца ў фігуркі жывёл, розныя сувеніры, дробныя вырабы. Яна кіруе гурткамі керамікі “Чароўная гліна” і “Гліняныя цуды”. А кіраўнік гуртка Наталля Галавач знаёміць юных наведвальнікаў з дэкаратыўным роспісам па дрэве, з найбольш распаўсюджанымі відамі дэкаратыўнага пляцення (з нітак, шпагату). Тут вырабляюць прыгожыя фенечкі, падвескі, упрыгожванні, сувеніры – словам, рэчы, якія вельмі падабаюцца дзяўчынкам і не толькі. Хлопчыкі таксама з задавальненнем займаюцца творчасцю.
Заняткі гэтыя не толькі дазваляюць дзецям далучыцца да прыгожосці, але і развіваюць іх фаназію, густ і дробную маторыку рук.
Кіраўнікі гурткоў – самі адмысловыя майстрыхі, вельмі творчыя і таленавітыя асобы. Іх цудоўныя захапляючыя творы ўпрыгожваюць не толькі сцены Дома рамёстваў і раённых экспазіцый. Жанчыны з выставамі-продажам выязджаюць за межы раёна і нават вобласці. У гэтым годзе, дарэчы, свой творчы сезон распачалі 4 сакавіка з традыцыйнага ўдзелу ў кірмашы “Казюкі-2013”, які збірае народных умельцаў з Беларусі, Літвы і Польшчы і з’яў­ляецца своеасаблівым штуршком да актыўнай раесленнай дзейнасці.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара

На здымку: (злева направа стаяць) кіраўнік гуртка Наталля Галавач і метадыст-майстар Алена Мацейка з гурткоўцамі.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *