У Бераставіцкага масласырзавода добрыя паказчыкі і новыя ўзнагароды

Лента новостей

Смак бераставіцкіх сыроў ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Якасная прадукцыя карыстаецца нязменным попытам і ў далёкага, і ў мясцовага пакупніка. А Бераставіцкі масласырзавод можа служыць добрым прыкладам для іншых перапацоўшчыкаў рэспублікі, таму што кіраўніцтва тут пастаянна клапоціцца пра развіццё прадпрыемства і рост дабрабыту працаўнікоў, а зладжаны калектыў зацікаўлены ў далейшых поспехах.
Інвестыцыі за 10 месяцаў гэтага года ў асноўны капітал склалі 5942 мільёны рублёў. Напрыклад, на набыццё машын пайшло 1040 мільёнаў рублёў, абсталявання – 755. У полі зроку былі і іншыя важныя патрэбы, у прыватнасці, закладка саду і выдаткі па ім.
За 11 месяцаў гэтага года тэмп росту экспарту ў параўнанні з мінулагоднім такім жа часам дасягнуў 124,4%. Павялічана вытворчасць сыру на 7,5% і масла жывёльнага 61%.
А нядаўна калектыў масласырзавода парадаваўся новым сваім перамогам. Ён быў узнагароджаны дыпломамі пераможцы грамадскага конкурсу “Лепшая прадукцыя года 2011” у намінацыі “сыры сычужныя” за сыры “Сметанковы” ( з масавай доляй тлушчу 45%), “Российский особый” (50%) і “Брава” (50%). Прыемным сюрпрызам стаў таксама дыплом Белагра-прамбанка як лепшаму карпаратыўнаму кліенту 2011 года ў намінацыі “Партнёрства, праверанае часам” Гродзенскай вобласці. Шчыра віншуем!
На здымках: дырэктар Бераставіцкага масласырзавода Іван Блашко, новыя ўзнагароды
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *