-так трэба правесці сяўбу, каб атрымаць добры ўраджай. У СВК “Алекшыцы” сеяць раннія збожжавыя пачалі другімі ў раёне, адразу, як толькі дазволіла надвор’е. Загадчык участка Андрэй Вабішчэвіч запэўнівае, што ў гаспадарцы ўсё робіцца для таго, каб аптымізаваць вытворчы працэс, не страчваць ні хвіліны такога дарагога зараз часу. Нездарма гавораць, што вясенні дзень год корміць. Тут дагледжаная тэхніка, старанныя механізатары, добрае якаснае насенне.
Пад пшаніцу, напрыклад, у гэтым годзе адведзена 150 гектараў. Механізатар Андрэй Якімовіч – чалавек паважаны ў калектыве. За ім замацаваны трактар “Джон Дзір”. Спачатку механізатар працаваў на беларускай тэхніцы. Яго багаты вопыт — на сяўбе ўжо ўвогуле 15 гадоў. Поле роўнае і прыгожае. Адносіны чалавека да працы відаць адразу, працуе ён добрасумленна.
На здымках: Андрэй Вабішчэвіч і Андрэй Якімовіч
Ніна Надд