У аграфірме “Стары Дворац” кіпіць работа на сенажаці

Лента новостей

IMG_6196 7Пад блакітным небам сапраўдным зялёным морам з грабеньчыкамі хваль раскінулася сенажаць. Галоўная задача зараз для нашых аграрыяў – выкарыстаць кожную прыдатную хвіліну, каб зберагчы каштоўныя травы з першага ўкосу, своечасова і рупліва ўбраць зялёны скарб, нарыхтаваць у дастатку кармы для жывёлы.
У аграфірме “Стары Дворац” трэба назапасіць 7050 тон сенажу, 180 тон сена. Тут ужо ўбралі 360 гектараў люцэрны, заканчваюць немалы клін канюшыны з цімафееўкай, а гэта 100 гектараў. Галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Захарчук расказаў, што сучасныя тэхналогіі строга захоўваюцца, а акцэнт робіцца на тое, каб карысныя травы ўбіраліся менавіта тады, калі маюць найбольшую спажыўную вартасць.
Вопытны механізатар Іван Кашлявік працуе тут ўжо больш за 20 гадоў. На сваім надзейным кормаўборачным камбайне КВК-800 ён нарыхтоўвае звыш 400 тон сянажнай масы за змену. А на трамбоўцы кожную гадзіну кантралюецца якасць закладкі, вымяраецца вільготнасць і тэмпература ў траншэі.
Магчыма, нехта з чытачоў зацікавіцца, ці ўплывае тое, што сянаж гатуецца з кансервантамі, у далейшым на якасць малака? Нашы продкі, аддаючы перавагу духмянаму сену, раней і падумаць не маглі, што такое будзе магчыма. Аднак пры вытворчых аб’ёмах нарыхтоўкі кармоў і інтэнсіўным вядзенні малочнай жывёлагадоўлі толькі так можна накарміць вялікую колькасць жывёлы на комплексах. А вось што сказаў пра кансерванты галоўны ветурач раёна Аляксандр Баброў:
— Баяцца такіх неабходных тэхналагічных кампанентаў не трэба. Кансерванты, якія выкарыстоўваюцца пры нарыхтоўцы сенажу, адпавядаюць стандартам, якія дзейнічаюць на тэрыторыі краіны. Малако з’яўляецца бяспечным для здароўя дзяцей і дарослых. Малочныя прадукты былі раней і застаюцца зараз выдатнай крыніцай энергіі для нас. Яны — незаменны сродак умацавання здароўя.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *