У агні загінуў чалавек

Лента новостей

Пажары наносяць значны матэрыяльны ўрон. Але горш за ўсё, калі ахвярамі агню становяцца людзі. 6 лістапада ў вёсцы Эймінаўцы адбыўся пажар, у якім  загінуў чалавек. Суседзі ўбачылі згарэлы дом пасля 6 гадзін раніцы і патэлефанавалі ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. У доме пражываў грамадзянін С. 1955 года нараджэння, які напярэдадні трагедыі разам са сваім сябрам распіваў  спіртныя напіткі. Па словах відавочцаў, загінуўшы меў дрэнную звычку шмат і часта курыць. Дакладную прычыну пажару высвятляюць следчыя органы і пракуратура.
Пажар – жудаснае бедства. Аднак у большасці выпадкаў узгарання вінаваты самі людзі. Асабліва бязлітасны агонь да аматараў спіртнога.
Ва ўмовах пажару жыллё імгненна ператвараецца ў «газавую камеру», напоўненую атрутнымі рэчывамі. Даросламу чалавеку дастаткова 4-6 хвілін знаходжання ў такім памяшканні, каб атрымать неабарачальны ацёк лёгкіх, дзіцяці – 1-1,5 хвіліны. Памятайце, пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць.
Алена Рыжко



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *