Урачыстасць у Мінску запомніцца надоўга

Лента новостей

Як мы пісалі ўжо, гэтая юбілейная дата па-святочнаму адзначалася ў нашым раёне. А члены абласнога савета ветэранаў – старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Алена Сілкова і адказны сакратар Соф’я Конік пабывалі на ўрачыстым сходзе ў Гродне. Прыемна паведаміць чытачам, што там Алена Іосіфаўна атрымала Падзяку ад старшыні абласнога выканаўчага камітэта Сямена Шапіры.
А 27 сакавіка Алена Сілкова ў складзе дэлегацыі ад Гродзеншчыны пабывала на ўрачыстым святкаванні 25-гадовага юбілею Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў у Мінску. І сёння дзеліцца сваімі ўражаннямі.
— І ад самой сталіцы, і ад урачыстага сходу ўражанняў мноства! – кажа мая субяседніца. – Колькі цёплых слоў у свой адрас пачулі ветэраны, колькі пажаданняў! Праходзіла ўрачыстасць у цудоўным будынку Палаца прафсаюзаў. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў зачытаў віншавальнае пасланне Аляксандра Лукашэнкі. Віншуючы ветэранаў з юбілеем грамадскага аб’яднання, Прэзідэнт падзякаваў ім за працу, патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю, пажадаў моцнага здароўя, бадзёрасці духу, жыццёвых сіл і новых ідэй для прадаўжэння грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі.
Пра тое, чым жыве аб’яднанне, расказалі яго старшыня, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, генерал-лейтэнант у адстаўцы Анатоль Новікаў.
— Сення ветэранская арганізацыя – адна з самых буйных у краіне?
— Так, і налічвае яна каля 1 мільёна 900 тысяч чалавек. Ветэраны цесна супрацоўнічаюць з прафсаюзамі. А таксама з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, і роля іх у выхаванні падрастаючага пакалення неаспрэчная. Гэта відаць, дазволю сабе заўважыць, і на прыкладзе савета ветэранаў Бераставіччыны. Адзначаўся і той пастаянны клопат, які праяўляецца ў нашай краіне пра ветэранаў, пажылых людзей і інвалі-даў. На 2011-2015 гады зацверджана, як вядома, Комплексная праграма сацыяльнай падтрымкі гэтай катэгорыі грамадзян.
Уласна кажучы, пра тое, якой павагай карыстаюцца ў нас пажылыя, якое значэнне надаецца грамадскаму аб’яднанню ветэранаў красамоўна сведчыў і той факт, што ўдзел у юбілейным сходзе прымалі і выступілі многія прадстаўнікі ўлады рэспублікі. У прыватнасці, з вялікай цікавасцю слухалі прысутныя міністра працы Марыяну Шчоткіну, старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка, першага сакратара ЦК БРСМ Ігара Бузоўскага і інш.
— На сходзе прысутнічалі і шаноўныя госці з-за мяжы?
— Вядома, прыехалі старшыні такіх жа арганізацый Расіі, Масквы і Маскоўскай вобласці, Украіны, прадстаўнік ад краін СНД. Яны шчыра павіншавалі беларускіх ветэранаў з юбілеем іх аб’яднання і ўручылі падарункі. Як прыемна было чуць ад гасцей, што наш Мінск зноў уразіў іх чысціней, прыгажосцю, размахам будаўніцтва!
— Чым яшчэ запомнілася ўрачыстасць?
— Канешне, святочным канцэртам! Вы-ступленні вядомых беларускіх артыстаў эстрады і народных танцавальных калектываў перамяжоўвалі ўручэнне ветэранам узнагарод, якіх былі ўдастоены з нагоды юбілею аб’яднання многія. І ўвогуле, святкаванне ў Мінску запомніцца надоўга. Вярталіся дамоў у прыўзнятым, цудоўным настроі і жартавалі: маўляў, мы яшчэ маладыя, нам усяго – 25!
Марыя Драпеза, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *