Урачыстасць Першай Камуніі ў Вялікай Бераставіцы

Лента новостей

У нядзелю, 13 мая, у парафіі Перамянення Гасподняга г.п.Вялікая Бераставіца адбылася вялікая ўрачыстаць: Першая Камунія для маленькіх вернікаў. У гэтым годзе дзевятнаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак упершыню прынялі ў сваё сэрца Езуса ў выглядзе белай гостыі.

Гэты дзень стаў радасным і доўгачаканым не толькі для дзяцей, іх бацькоў і родных, але і для ўсёй парафіяльнай супольнасці.

Святая Імша пачалася з урачыстага ўваходу дзяцей у касцёл пасля таго, як яны атрымалі благаслаўленне сваіх бацькоў.

Пры запаленых свечках першакамунійныя дзеці паабяцалі працягваць вывучэнне Божага Слова, наведваць урокі рэлігіі і быць годнымі людзьмі ва ўсіх сваіх учынках.

Святую Камунію ўдзяліў дзецям ксёндз-дэкан Вальдэмар Слота.

Наперадзе ў маленькіх вернікаў “белы тыдзень” – час падзякі за сакрамэнт Пакаяння і Эўхарыстыі.

Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *