У раёне праводзіцца вакцынацыя дамашняй птушкі супраць хваробы Ньюкасла. Такое мерапрыемства адбываецца два разы на год – вясной і восенню. Вакцына бясплатная. Прышчэпкі робяцца ўсёй дамашняй птушцы. Абходы па падворках яе ўладальнікаў для зручнасці адбываюцца наранку або вечарам. Людзям варта з паразуменнем аднесціся да прафілактычных мер, гэта дапаможа ўратаваць птушку ад небяспечнага захворвання.
А ўладальнікам катоў і сабак трэба прышчапіць іх ад шаленства. Апошні выпадак гэтай хваробы, ад якой не існуе лячэння, зарэгістраваны ў г.п.Вялікая Бераставіца. Кошка падрапала некалькі чалавек, усім пацярпеўшым зроблены прышчэпкі. Аналіз пацвердзіў, што яна была хворая. У раённым цэнтры па вул.Гастэла, 16, ва ўчастковай ветлячэбніцы тры дні на тыдні: панядзелак, аўторак і нядзелю катам і сабакам робяцца прышчэпкі ад шаленства. Пабывайце там са сваім чацвераногім сябрам, так вы ўберажэце яго ад небяспечнай смяротнай хваробы, а сябе і сваю сям’ю–ад магчымых хваляванняў.
Ніна Наддэ