Ураджай бабы Зоі

Лента новостей

Памідоры больш чым па 500 грамаў выраслі ў агародзе пенсіянеркі з вескі Бераставічаны Зоі Мікітаўны Дылец. Нават гандляркі агароднінай на рынку здзівіліся: такіх вялізных яны яшчэ не бачылі ў гэтым сезоне!
Згадзіцеся, год сёлетні вельмі ўдалы на памідоры. Аднак экзэмпляры, якія выраслі ў бераставічанскай агародніцы (на здымку), безумоўна, уражваюць. Самы вялікі з памідораў заважыў 574 грамы! І другія не на многа меншыя за свайго «брата-рэкардсмена». Аднавяскоўцы ж Зоі Мікітаўны Дылец асабліва і не здзіўлены. У каго, як не ў гэтай працавітай, як пчолкі, жанчыны, маглі вырасці такія буйныя таматы. Яна – вельмі руплівая і адмысловая гаспадыня, у якой заўсёды работа спорыцца. Дарэчы, сёлета ў Зоі Мікітаўны ўрадзілі таксама і трускаўкі, і перац, і маліна, і яблыкі з грушамі.
Нягледзячы на шаноўны ўзрост – а бабулі Зоі 76 гадоў – жанчына ніколі не сядзіць на месцы. Акрамя догляду за вялікім агародам, яна трымае таксама і хатнюю птушку. І лічыць, што пакуль рухаецца– жыве.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *