“Умовы працы – камфортныя”

Лента новостей

– так гаворыць пра новы малочнатаварны комплекс аграфірмы “Стары Дворац” слесар па абслугоўванні халадзільна-малочнага абсталявання Аляксандр Вайчышын. Ён можа параўнаць не толькі ранейшыя і сучаныя новыя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, але нават і вядзенне вытворчасці ў дзвюх краінах – Беларусі і Украіне. Менавіта з гэтай суседняй рэспублікі ён да нас і прыехаў, таму што ажаніўся з нашай мясцовай дзяўчынай. У Беларусі Аляксандру падабаецца, ён застаўся тут назаўсёды. На другой радзіме адчувае сябе ўпэўнена, умовы працы добрыя, сям’і далі добраўпарадкаванае жыллё.
На малочнатаварным комплексе адладжаны вытворчы працэс. Аператары машыннага даення строга прытрымліваюцца тэхналогій, а ўвесь калектыў стараецца, каб кожны чалавек адчуваў падтрымку і ўзаемадапамогу. Аляксандр добра разбіраецца ў тэхніцы, пра яго кажуць тут, што “рукі ў гэтага чалавека залатыя”.

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *