Узнагароды – работнікам культуры Бераставіччыны

Культура Лента новостей

PENTACON DIGITAL CAMERAУрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў культуры, адбыўся ў пятніцу, 16 кастрычніка, у Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Сярод запрошаных на свята работнікаў культуры Гродзеншчыны на ўрачыстасці прысутнічала і дэлегацыя Бераставіцкага раёна на чале з загадчыкам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аленай Ігнатовіч.

Удзельнікаў свята сардэчна павіншаваў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Павел Скрабко. Адбылося і традыцыйнае ўшаноўванне лепшых па прафесіі, тых, хто дзень за днём сваёй сумленнай працай умацоўвае культуру рэгіёна.
Бераставіцкія работнікі культуры таксама атрымалі ўзнагароды. Так, за добрасумленную працу і значны ўклад у справу адра­джэння і захавання культуры Гро­дзеншчыны Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення адзначаны дырэктар ДУК “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы” Аляксандр Галавач і бібліятэкар чытальнай залы дзіцячай бібліятэкі Данута Лагада. А кіраўнік народнага ансамбля польскай песні “Стокроткі” і загадчык філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Вікторыя Бажко ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза PENTACON DIGITAL CAMERAработнікаў культуры за значны ўклад у развіццё культуры краіны, актыўную работу па папулярызацыі народнай творчасці.
Віншуем нашых работнікаў культуры з заслужанымі ўзнагародамі!
Святлана Ганчарова, фота Таццяны Марцішэвіч
На здымку (злева направа): бібліятэкар чытальнай залы дзіцячай бібліятэкі Данута Лагада, дырэктар Музея Вавёркі Аляксандр Галавач і загадчык філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы Вікторыя Бажко



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *