Бераставіцкія школьнікі ўзнагароджаны дыпломамі абласной канферэнцыі

Лента новостей Образование

7d4d5ef845c0cf0bd751a40ad13484e616 красавіка ў Гродне адбылася ІІІ абласная навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя  вучняў «Край Гарадзенскі», удзел у якой прынялі прадстаўнікі Бераставіччыны – вучні Малабераставіцкай сярэдняй школы, гімназіі аг.Пагранічны, Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы, Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы, Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы і Старадварэцкага ясляў-сада – базавай школы.
Па інфармацыі галоўнага спецыяліста сектара сацыяльнай і арганізацыйна-педагагічнай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціны Апунік, з васьмі даследчых работ, з якімі на краязнаўчай канферэнцыі выступалі бераставіцкія школьнікі, пяць адзначаны дыпломамі розных ступеняў.
У прыватнасці, дыпломам I ступені ў секцыі «Біяразнастайнасць Гарадзеншчыны» ўзнагароджаны Максім Данілевіч, вучань 9 класа Старадварэцкага ясляў-сада — базавай школы, за даследчую працу “Дэндрафлора старадаўняй паркавай сядзібы “Стары Дворац” (кіраўнік С.Ф.Ясько).
У секцыі «Людзі зямлі Гарадзенскай» дыплом  I ступені  атрымалі вучні Малабераставіцкай СШ Кірыл Панасевіч і Таццяна Гуцко з даследчай работай “Жыццё і баявы шлях земляка генерал-маёра Заміроўскага Нікіфара Мацвеевіча” (кіраўнік Т.І.Эйсмант). У гэтай жа секцыі дыпломам III ступені ўзнагароджаны макараўскія школьніцы Івона Ігнатовіч і Марына Праневіч, тэма іх даследчай работы “Высокі абавязак педагога (даследаванне жыццёвага шляху Заслужанага настаўніка Беларусі Трафіменкова У.І.)” (кіраўнік С.У.Мазавецкая).
Дыплом  II ступені ў секцыі «Нацыянальна-вызваленчы, палітычны і грамадскі рух на Гарадзеншчыне» атрымалі Кацярына Чорная і Ніка Стубеда, вучаніцы 9 класа Малабераставіцкай СШ, з даследчай работай “Марыя Курганская – мужная змагарка за лепшую долю” (кіраўнік Т.І.Эйсмант).
Яшчэ адным дыпломам  III ступені адзначана і даследчая работа Ксеніі Клімчук з гімназіі аг.Пагранічны “Забытыя старонкі ваеннай гісторыі (падзеі на чыгуначнай станцыі Бераставіца 23 чэрвеня 1941 года)” (кіраўнік Л.А.Турок), з якой яна выступала  ў секцыі «Гарадзеншчына ў Другой сусветнай вайне”.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *