Узнагароджана Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў

Лента новостей Человек и его дело

2Сярод траіх жанчын раёна, якія нядаўна з нагоды свята Дня жанчын былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў, была і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Алена Сілкова. Уручаў яе намесмнік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Жук. Алена Іосіфаўна ўдастоена ўзнагароды за актыўную грамадскую дзейнасць і значны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. Дарэчы, грамата гэтая – адна са шматлікіх, якіх жанчына была ўдастоена за 35-гадовую працоўную дзейнасць у Бераставіцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі, дзе выкладала гісторыю і з’яўлялася намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, а таксама за той час, што ўзначальвае ветэранскую арганізацыю раёна. У капілцы ўзнагарод і два Падзячныя пісьмы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Дыплом Міністэрства адукацыі.
І гэта заслужана.Землякі ведаюць Алену Сілкову як чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі, у свой час яна была ў ліцэі намеснікам сакратара партыйнай арганізацыі, 15 гадоў узначальвала тут прафсаюзную арганізацыю, загадвала метадычным кабінетам… Інтэлігентнасць, прынцыповасць, тактоўнасць – гэтыя рысы заўсёды вылучалі Алену Іосіфаўну. Яны ўласцівы жанчыне і цяпер, калі кожны яе дзень напоўнены клопатам пра ветэранаў вайны і працы раёна. Алена Іосіфаўна чалавек не толькі адказны і неабыякавы да праблем пажылых людзей, але і ініцыятыўны, творчы. Гэта добра ведаюць тыя, каму яна дапамагла вырашыць тую ці іншую праблему. А таксама, да прыкладу, члены міні-праекта “Свет захапленняў”, якім яна кіруе і на рахунку якога – удзел у валанцёрскім руху, шмат цікавых мерапрыемстваў, здзейсненых задумак, вырашаных праблем.
Нямала сур’ёзных задач стаіць перад Аленай Сілковай як перад старшынёй ветэранскай арганізацыі. Гэта і абарона правоў прадстаўнікоў старэйшага пакалення, і далучэнне непрацуючых пенсіянераў да грамадскай дзейнасці, і ўдзел ветэранаў у патрыятычным выхаванні моладзі, і клопат пра належныя ўмовы пражывання і змястоўны адпачынак пажылых. І жанчына прыкладае ўсе намаганні, каб задачы гэтыя вырашаліся належным чынам.
Сёння, калі ў краіне ідзе шырокамаштабная падрыхтоўка да святкавання 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Алена Іосіфаўна прымае ў гэтым самы актыўны ўдзел – з уласцівымі ёй скрупулёзнасцю, адказнасцю і ініцыятыўнасцю.
Марыя Драпеза, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *