Удзельнікі праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” з Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы разважалі аб адказнасці за свае ўчынкі

Лента новостей Образование

“Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць,” – на такую тэму разважалі, дыспутавалі старшакласнікі   Канюхоўскага   ясляў-сада – сярэдняй школы, удзельнікі праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

Чацвёрты чацвер верасня сабраў вучняў на адзіны дзень інфармавання, а змагла запаліць “агеньчык”, зацікавіць іх намеснік дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталля Мікалаеўна Шмароўская. Структуру мерапрыемства склалі тры ўзаемазвязаныя змястоўныя блокі.

У ходзе рэалізацыі першага – “Мы пазнаём” – вучаніцы IX класа Дар’я Васільчанка і Дар’я Крэўчык  нагадалі ўдзельнікам пра тое, што кожны грамадзянін нашай краіны мае правы і абавязкі. Усе, у тым ліку і непаўналетнія, павінны захоўваць законы дзяржавы, з павагай адносіцца да дарослых і сваіх бацькоў, паважаць правы і інтарэсы другіх грамадзян, традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа, атрымліваць веды і рыхтавацца да самастойнай працоўнай дзейнасці, бераждіва адносіцца да акружаючага асяроддзя.

У другім блоку – “Мы разважаем” —  вучні абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю і прыйшлі да высновы, што актыўны – гэта перш за ўсё адказны, заўсёды траба ўмець чуць і разумець адзін аднаго. Сталасцю думак, цікавымі меркаваннямі на гэтую тэму падзяліўся з сваімі сябрамі Ягор Болбат, вучань X класа. Ён лічыць, што ў жыцці патрэбна захоўваць закон, маральныя нормы, прыслухоўвацца да свайго сумлення.

Мікіта Раманчук, Рэната Гуж разважалі пра небяспечнасць канфліктных сітуацый. І ў гэтых сітуацыях, лічаць вучні X класа, трэба мець, перш за ўсё, адказныя паводзіны.

Павага да законаў дзяржавы, правы і маральнасць, прававы статус –   у ракурсе абмеркавання старшакласнікаў.

Трэці блок – “Мы дзейнічаем”. Н.М. Шмароўская падвяла вынікі сустрэчы, звярнула ўвагу ўдзельнікаў на актуальнасць тэмы сёння, прапанавала распрацаваць міні-праект “Актыўны – значыць адказны. Прававая культура асобы”.

Закончылася гадзіна інфармавання атрыманнем падарункаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшакласнікам. Кацярына Болбат, Арсеній  Прымак і Віялета Дзямідзік прынялі шчырыя віншаванні з 14-годдзем, а таксама кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Валянціна Кулісевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *