Удалы год для СВК “Макараўцы”

Лента новостей

Тры кантрольныя паказчыкі — тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ў мінулым годзе ў параўнанні з 2011 годам, аб’ём інвестыцый у асноўны капітал у супастаўных умовах (у сувязі з інфляцыяй) і рэнтабельнасць продажаў перавыкананы ў СВК “Макараўцы”. Адзначым адразу, што такія даведзеныя паказчыкі давялося выканаць не ўсім сельгасарганізацыям раёна.
У СВК “Макараўцы” тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ў параўнанні з 2011 годам склаў 113,4% пры заданні 108,6%. У раслінаводстве такі паказчык – 124%. Тут шмат увагі надаецца гэтай галіне. Агранамічная служба моцная, а вопытныя механізатары надаюць увагу якасці работ. Адпаведная за гэта і аплата. Парадавала леташняя ўраджайнасць збожжавых – 58,8 цэнтнера з гектара (з кукурузай). У сельгаскааператыве павялічылі плошчы пад ячмень, кукурузу. Збор ячменю вырас на 53%, кукурузы амаль удвая. Ураджайнасць “каралевы палёў” павялічылася ў параўнанні з мінулагодняй на 11 цэнтнераў з гектара, а цукровых буракоў, якіх сабралі на 60% больш, аж на 271 цэнтнер з гектара.
Прырост прадукцыі жывёла-гадоўлі склаў 102,6%. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы ўзрасла на 30 грамаў і склала ў 2012 годзе 616 грамаў, а валавая — на 51 тону і дасягнула 852 тоны. Надой на карову павялічыўся на 85 кілаграмаў і склаў 5915 кілаграмаў.
Каб мець, трэба ўкладваць. Сучаснае абсталяванне і вядзенне вытворчасці па новых тэхналогіях дае добрую аддачу. Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал узрос амаль ўдвая за кошт будаўніцтва новага малочнатаварнага комплекса. Каштуе ён каля 50 мільярдаў рублёў і льготны крэдыт акупіцца гадоў праз дзесяць. Чым больш будзе сыравіны добрай якасці, тым хутчэй гэта адбудзецца.
У гаспадарцы куплялі і новую тэхніку. Набылі машыну МАЗ з прычэпам, энерганасычаны трактар МТЗ — 3022 і касілку, імпартны апрысквальнік, плуг і пасяўны агрэгат.
Рэнтабельнасць продажаў дасягнула 20,7%. У 2011 годзе яна была 17,9%.
У гаспадарцы клапоцяцца аб людзях. Палепшаны ўмовы працы ў мехмайстэрні “Канюхі”. Набыты новыя шафы, зроблены душ.
Развіваецца жыллёвае будаў-ніцтва. У мінулым годзе быў пабудаваны аднакватэрны дом. У гэтым годзе будуюцца яшчэ два. Хутка ў іх заселяцца шчаслівыя навасёлы.
А сярэдняя зарплата па гэтай гаспадарцы за мінулы год павялічылася больш, чым у два разы і склала 3 мільёны 262 тысячы рублёў.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *