Уваскрасенне Хрыстова — свята веры і надзеі

Лента новостей Общественные объединения

«Як у Адаме ўсе паміраюць,

так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўлены.

Кожны ў свой час: першы Хрыстос, потым тыя,
хто належыць Хрысту, падчас прыйсця Ягонага»
(1 Кар 15, 22–23)
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Умілаваныя браты і сёстры!
Сёлетнія Велікодныя святы мы перажываем у складаны час, калі свет, сутыкнуўшыся з хваробай і смерцю, пагрузіўся ў атмасферу прыгнечанасці і страху.
Узгадваючы вялікую таямніцу нашай веры, нам трэба засяродзіць увагу на тым, што адбылося ў Пасхальную ноч. Праўда ўваскрасення Хрыста азначае, што смерць — гэта не канец, што яна не мае апошняга слова, што гэта толькі дзверы ў будучыню. Хрыстос уваскрос і раз і назаўсёды перамог зло, грэх і смерць. Гэтая таямніца не належыць мінуламу, а заўсёды актуальная, яна дазваляе глядзець на жыццё з Божай перспектывы.
У гэты вялікі дзень пасылаем вам, браты і сёстры, шчырыя пажаданні любові і спакою ў кожным доме, атуляем сваёй малітвай хворых і самотных, няхай Уваскрэслы Хрыстос будзе для вас падтрымкай і крыніцай надзеі!
Няхай кожнага з нас у такі няпросты час умацоўвае вера, асвячальная ласка, малітва і прысутнасць Бога.
Няхай урачыстае «Алілуя!» гучыць у нашых сэрцах і душах, няхай збаўчая Пасха ідзе па зямлі, закранаючы кожнага чалавека і адорваючы яго новым жыццём ва ўваскрэслым Хрысце!
З благаслаўленнем,
святары Бераставіцкага дэканата



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *