Тэхніка да жніва гатова

Лента новостей

У СВК “Пархімаўцы” ў гэтым годзе трэба будзе ўбраць 844 гектары азімых культур з рапсам і 566 гектараў яравых з кукурузай.
Вялікая ўвага ў гаспадарцы надавалася падрыхтоўцы тэхнікі да жніва. Тут 7 айчынных камбайнаў, адзін з якіх набылі ў гэтым годзе – КЗС 1218 “Палессе”, і 2 імпартных – “Джон Дзір” і “Лексіён”.

Каб тэхніка не падводзіла ў гарачую пару, работы па яе рамонце пачалі зараней. З самага лепшага боку праявілі сябе ў гэтым механізатары Мікалай Капылец, Дзмітрый Груша і Віктар Маслоўскі. Усе яны любяць тэхніку, захапляліся ёю з дзяцінства, работу сваю выконваюць з душой.
Тэкст і фота Ніны Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *