Мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы, пачаліся з акцыі “Гавары са мной па-беларуску.”
У бібліятэцы і фае школы былі аформлены кніжныя выставы “Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2021”, “Сэрцам роднага слова краніся”. Вучні 4-5 класаў удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля бацькоў”.
Цікава прайшоў тыдзень для вучняў, якія наведаюць групу падоўжанага дня. На працягу паэтычных гадзін “Сэрцам роднага слова краніся” гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра мову, Беларусь, пра мілыя вобразы роднага краю. Прыгожае гучанне роднага слова кранула сэрцы юных слухачоў. Аматараў беларускага слова ў школе многа. Яны былі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу “Буслік-2021” і флаер-фэста “Мае любімыя словы на беларускай мове”. У межах тыдня прайшоў конкурс чытальнікаў “Чытаем беларускіх класікаў”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння К. Крапівы, і конкурс тэатралізаваных пастановак, прысвечаных творчасці І. Шамякіна і І. Мележа. Пераможцам конкурсу юных чытальнікаў стаў М. Прыходзька, вучань 5 класа. Лепшай відэапастаноўкай стала пастаноўка вучняў 9 класа па творы І. Мележа “Людзі па балоце”.
У час музычных перапынкаў “Каб любіць Беларусь нашу мілую” гучалі песні, напісаныя на словы беларускіх пісьменнікаў, а таксама народныя песні
Зацікавіла вучняў пачатковай школы літаратурна-музычная забава “У дзеда Антося ўсё з загадкі пачалося”.
Тыдзень завяршыўся, а слова роднае працягвае гучаць на перапынках, у час вучэбных зачаткаў, таму што “жывое ў вяках беларускае слова – народа душа і народа хвала”.
Галіна Паплаўская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры