Тыдзень маці на Бераставіччыне

Лента новостей

5ec3fd5a9a2a0caab315ec24a152e756З 10 па 15 кастрычніка ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі  разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці.

На працягу тэматычнага тыдня ва ўсіх установах адукацыі арганізаваны выпуск віншавальных газет і паштовак са словамі любові і прызнання дарагім матулям, аформлены тэматычныя выставы кніг і фотаздымкаў, праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны да Дня маці.
У гэтыя святочныя дні школьнікі і педагогі пастараліся таксама павіншаваць і падтрымаць тых жанчын, якія найбольш патрабуюць увагі і клопату. У прыватнасці, цімураўскі і валанцёрскі атрады Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы наведалі і павіншавалі са святам жанчын, якія жывуць на тэрыторыі мікрараёна школы, аказалі шэфскую дапамогу састарэлым жанчынам. акцыю “Клопат” па аказанню дапамогі адзінокім састарэлым жанчынам і ветэранам педагагічнай працы правялі таксама школьнікі аг. Пагранічны. Цімураўскі атрад Вялікабераставіцкай сярэдняй школы арганізаваў паштовае віншаванне жанчын – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў піянерскага руху, а валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” правёў акцыю “Падарылі сваё сэрца маме”. З віншавальнай праграмай выступілі ў Алекшыцкім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў школьнікі Алекшыцкай сярэдняй школы.
Ну і вядома, святочныя канцэрты ў гонар любімых матуль і з іх удзелам прайшлі ва ўсіх установах адукацыі раёна.

12 кастрычніка на базе Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбылося тэматычнае пасяджэнне клуба для прыёмных бацькоў і апякунскіх сем’яў “Сямейны ачаг”, арганізаванае раённым сацыяльна-педагагічным цэнтрам, 14 кастрычніка выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. В.Бераставіца арганізавалі выязное віншаванне “Нашым мамам наша прывітанне”, свята да Дня маці прайшло 15 кастрычніка і ў дзіцячым сацыяльным прытулку.
Акцыя “Дзясятка для маёй матулі”, выстава “Маміна творчасць”, творчая майстэрня “Сувенір для мамы”, літаратурная гасціная “Слова аб маці”, кірмаш “Маміны рэцэпты”, Дні адкрытых дзвярэй для мам – усіх мерапрыемстваў, якія арганізавалі ўстановы адукацыі на працягу Тыдня маці, не пералічыш. Галоўнае, што ўсе яны маюць на мэце не толькі аддаць даніну любові і павагі жанчыне-маці, але і яшчэ раз падкрэсліць, што на дзяржаўным узроўні сям’я і мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі нашай краіны, накіраванай на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей, павышэнне прэстыжу здаровай гарманічнай сям’і і адказнага бацькоўства.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *