Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ідзе на Бераставіччыне

Лента новостей

Кожны год на пачатак вясенніх школьных канікул прыпадае і пачатак Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Адкрыццё яго ўжо на працягу многіх гадоў традыцыйна наладжваюць бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі-філіяла і бібліятэкі Вялікабераставіцкай СШ.

Сёлетняе свята Кнігі, якое прайшло ў мінулую пятніцу на сцэне Бераставіцкай ДШМ, асаблівае тым, што праходзіць у рамках Года кнігі і святкавання 130-гадовага юбілею Я.Купалы і Я.Коласа.
Мерапрыемства прызначалася для вучняў малодшых класаў. У яго пачатку юныя ўдзельнікі вакальнай групы дзіцячага ўзорнага хору “Манжэрок” Бераставіцкай ДШМ сваім выступленнем задалі святу вясёлы і задорны настрой. А любімыя дзецьмі літаратурныя героі Чырвоная Шапачка, Папялушка, Айбаліт, Віні Пух, Вася Вясёлкін, Паўлінка, Несцерка, Саўка і Каралева Кніга, у ролі якіх выступілі Юля Крывапляс, Дар’я Атарык, Павел Сівакоў, Мікіта Сторажаў, Аляксей Кудзеля, Віка Маціеўская, Мікіта Ганчароў, Антон Сарока і Дар’я Гардзейчык, прапанавалі школьнікам падарожжа ў Кнігаград, правялі мультвіктарыну. Гучалі таксама загадкі і вершы пра кнігу, родную мову і Радзіму.
Прыемнай часткай свята стала ўзнагароджанне лепшых чытачоў дзіцячай бібліятэкі. Граматы і сувеніры атрымалі Маша Гірэнь (2 “Б”), Ліза Казлоўская (2 “Г”), Віка Лутан (3 “Б”), Насця Сідаркевіч (3 “А”), Арына Лукашэвіч (2 “Г”), Даша Гардзейчык (4 “А”), Ілона Карчэўская (4 “Г”), Улад Васеха (2 “Г”), Віка Рабалюк (3 “Б”). А самы чытаючы клас, як стала вядома, — 2 “Г” (кл.кіраўнік Людміла Аўдзейчык).
На працягу Тыдня кнігі школьнікаў чакае шмат цікавых мерапрыемстваў, якія, па традыцыі, праводзяць усе сельскія і школьныя бібліятэкі.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *