Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе

Лента новостей Образование

 Вучні беларускамоўнай школы  кожны дзень  на ўроках  размаўляюць на беларускай мове, хоць   дома, на вуліцы, на перапынках вучні не карыстаюцца беларускай мовай,  і гэта праблема сучаснасці. Таму кожны год у школе праводзіцца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які дае магчымасць пашырыць слоўнікавы запас, даведацца нешта новае ў цікавай і незвычайнай форме.

         У нашай навучальнай установе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры праходзіў з 21 па 26 студзеня. Былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы: гэта і наведванне школьнага музея першакласнікамі, яны ўбачылі ўсё тое, што знаходзілася ў беларускай хаце гадоў 100 назад, даведаліся, як называліся  тагачасныя хатнія прадметы; і флэшмоб “Танцуем па-беларуску”; і тэатральная пастаноўка беларускай народнай казкі “Пшанічны каласок”; і конкурс ілюстрацый да твораў Міхася Лынькова,  з дня нараджэння якога прайшло 120 гадоў; а таксама віктарыны, гульні, спаборніцтвы.

         На працягу тыдня вучні пачатковых класаў атрымлівалі разнастайныя заданні: разгадаць рэбусы, паўдзельнічаць у квэсце, адказаць на жартоўныя пытанні, вучні 5-9 класаў дапамагалі сваім падшэфным. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі вуні 3 класа разам з класным кіраўніком.

         А завяршыўся Тыдзень літаратурна-музычнай гасцёўняй, прысвечанай Максіму Багдановічу. Удзельнікі падрыхтавалі інфармацыю пра паэта, пра кампазітараў – Ігар Палівода, Уладзімір Мулявін, Юрыя Семяняка, — якія напісалі музыку на вершы Багдановіча, спявалі песні, дзяліліся ўражаннямі.

         Самыя актыўныя атрымалі стыкеры з кароткімі выслоўямі —  колькі стыкераў, столькі і дзясятак.

         “Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі”, — так завяшчаў нам Францішак Багушэвіч. Давайце гаварыць на мове Коласа і Купалы і вучыць гэтаму майстэрству нашых дзяцей!

Аксана Дзямідзік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *