Турнір памяці земляка рыхтуецца на Бераставіччыне

Лента новостей

На мінулым тыдні ў кабінеце намесніка старшыні райвыканкама С.Я.Чыкуна адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІІ Рэспубліканскіх спаборніцтваў па вольнай барацьбе памяці трэнера-выкладчыка Уладзіміра Валейчыка.

Дырэктар раённай ДЮСШ прафсаюзаў В.М.Казак пазнаёміў прысутных з планам мерапрыемстваў, якія неабходна правесці да пачатку турніру, і са зменамі, унесенымі ў палажэнне аб спаборніцтвах. Ён адзначыў, што ў гэтым турніры, які мае статус рэспубліканскага, прымуць удзел каля 250 юных барцоў са спартыўных школ Беларусі, Літвы і Расіі. Будуць вызначаны 23 пераможцы ў розных вагавых катэгорыях і два ўладальнікі прызоў ад БРСМ “За волю да перамогі” і “За лепшую тэхніку”. Шэраг спартсменаў атрымае ўзнагароды ад спонсараў. Ужо заказаны медалі з выявай Уладзіміра Валейчыка, а пастаянны спонсар ДЮСШ прафсаюзаў і непасрэдна турніру дырэктар ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” А.Г.Грышук выдзеліў сродкі на прэміраванне чэмпіёнаў.
На пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні арганізацыі дзяжурстваў падчас турніру, медыцынскага забеспячэння спаборніцтваў, уладкавання ўдзельнікаў на начлег, іх харчавання, падвозу да месца правядзення паядынкаў і г.д. Дарэчы, як і заўсёды, турнір у сваіх сценах прыме Бераставіцкі дзяржаўны прафесіянальны сельскагаспадарчы ліцэй. Урачыстае адкрыццё спартыўнага мерапрыемства запланавана на 3 мая.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *