Творчыя людзі Бераставіччыны дэманстравалі свае мастацкія работы на вулічным вернісажы “Зямля, што дорыць нам натхненне”

День Независимости Культура Лента новостей

На вулічным вернісажы “Зямля, што дорыць нам натхненне” дэманстраваліся мастацкія работы творчых людзей Бераставіччыны. Як расказала дырэктар музея Ваверкі Наталля Таргонская, на вернісаж свае работы прадаставілі Артур Мядзелка (акварэль), Аляксандр Ваўчок (алей)і Наталля Жалязоўская (шкло). Госці свята з цікавасцю разглядвалі мастацкія шэдэўры, захапляліся майстэрствам таленавітых землякоў. Асабліва ўразілі работы з выкарыстанем шкла. Бераставічане адзначалі, што нягледзячы на розныя матэрыялы і кампаненты, выглядаюць яны вельмі гарманічна.

Вольга Беляня, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *